Свет4646

Рускі народны сабор на чале з патрыярхам Кірылам абвясціў вайну з Украінай «свяшчэннай»

Удзельнікі так званага «Сусветнага рускага народнага сабору» пад старшынствам патрыярха Кірыла прынялі «наказ», у якім апісалі расійскае ўварванне ва Украіну як «свяшчэнную вайну». Узгадалі і Беларусь. Дакумент апублікаваны на афіцыйным сайце Маскоўскай Патрыярхіі.

Удзельнікі Рускага народнага сабора. Фота: vrns.ru

Сабор, які 27 сакавіка праходзіў у маскоўскім храме Хрыста Збавіцеля, назваў «спецыяльную ваенную аперацыю» (як расійскія ўлады называюць вайну ва Украіне) «новым этапам нацыянальна-вызваленчай барацьбы рускага народа супраць злачыннага кіеўскага рэжыму і калектыўнага Захаду, які стаіць за ім». 

«З духоўна-маральнага пункту гледжання спецыяльная ваенная аперацыя з'яўляецца свяшчэннай вайной, у якой Расія і яе народ, абараняючы адзіную духоўную прастору Святой Русі, выконваюць місію «ўтрымліваючага», што абараняе свет ад націску глабалізму і перамогі Захаду, які ўпаў у сатанізм», — гаворыцца ў выніковым дакуменце, які называецца «наказ».

У ім таксама сказана, што «пасля завяршэння СВА ўся тэрыторыя сучаснай Украіны павінна ўвайсці ў зону выключнага ўплыву Расіі».

«Магчымасць існавання на дадзенай тэрыторыі русафобскага, варожага Расіі і яе народу палітычнага рэжыму, а роўна палітычнага рэжыму, кіраванага з варожага Расіі знешняга цэнтра, павінна быць цалкам выключана». 

Такім чынам, прыняты з'ездам дакумент фактычна заклікаў да поўнага знішчэння Украіны як суверэннай краіны. 

«Межы рускага свету як духоўнага і культурна-цывілізацыйнага феномену істотна шырэйшыя за дзяржаўныя межы як цяперашняй Расійскай Федэрацыі, так і вялікай гістарычнай Расіі», — не абмяжоўваючы сябе межамі, піша праваслаўны з'езд. 

У выніковым дакуменце ўзгадалі не толькі ўкраінцаў, але і беларусаў, уз'яднанне з якімі рускія праваслаўныя абвясцілі прыярытэтам. 

«Уз'яднанне рускага народа павінна стаць адной з прыярытэтных задач знешняй палітыкі Расіі. Расіі варта вярнуцца да існуючай больш за тры стагоддзі дактрыне трыадзінства рускага народа, згодна з якой рускі народ складаецца з вялікаросаў, маларосаў і беларусаў, якія з'яўляюцца галінамі (субэтнасамі) аднаго народа, а паняцце «рускі» ахоплівае ўсіх усходніх славян — нашчадкаў гістарычнай Русі», — заяўляюць удзельнікі нарады.

Чытайце таксама:

Кіраўнік Каталіцкага касцёла ў Беларусі ў малітве згадаў святароў, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія вымушаныя былі эміграваць

У Мінску затрымалі гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага

Аштрафавалі за «экстрэмізм» праваслаўнага святара з Гродна

Затрымалі хрысціянскага прапаведніка Сергія Мельянца

Каментары46

  • Чаркашкварка
    28.03.2024
    Шта? Беларусы не хадзiце у БПЦ - РПЦ гэта здадзеюгi.
  • Пярун
    28.03.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Ваўкалак
    28.03.2024
    [Рэд. выдалена]

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля нападу на калону ў Малі загінулі як мінімум шэсць вагнераўцаў1

Як помнікі русіфікуюць Беларусь? Падлікі пра тое, колькі помнікаў прысвечаныя савецкай гісторыі, а колькі — нацыянальнай1

Папулярны тыктокер з Расіі тусіць у дарагіх рэстаранах Мінска: «Быццам бамжу падалі. Жарыце, на здароўе»37

«У Жодзіне подпісы выпрошваюць нават у царкве». Беларусы расказалі, ці падпісваюцца яны за Лукашэнку2

«Стаіць больш за тры гадзіны без святла і ацяплення». Цягнік Мінск — Гомель спыніўся пасярод свайго шляху

Пуцін заявіў пра пачатак серыйнай вытворчасці «Арэшнікаў»5

ЗША рассакрэцілі даклад аб палітычных забойствах і замахах, якія адбываліся на загад Пуціна2

Іспанія моцна аштрафавала бюджэтныя авіякампаніі за патрабаванні даплачваць за ручную паклажу і выбар месца2

Стась Карпаў пра Каржа: Слухайце: ну, смела!15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Як склаўся лёс хлопца з вядомага жыццесцвярджальнага фота студэнцкага маршу-2020?

Галоўнае
Усе навіны →