Ябацькі стоячы слухалі песню пра Лукашэнку на з'ездзе «Белай Русі» ВІДЭА
Пазачарговы з'езд РГА «Белая Русь» прайшоў сёння ў Мінску без сенсацый. Чыноўнікі з усёй краіны, якія імітуюць грамадзянскую супольнасць, ухвалілі ўсіх 80 прапанаваных дэлегатаў «Усебеларускага народнага сходу».
Скончыўся з'езд канцэртам з удзелам вайсковага хору, які праспяваў хіт для ябацек ад гурта «Аўра» «Батька у нас крутой, в мире один такой».
Мяркуючы па відэа, зала на ўсялякі выпадак палічыла за лепшае праслухаць гэтую кампазіцыю стоячы, заўважыў Reform.by.
Каментары