Завочна будуць судзіць Бажэну Жолудзь, дзяўчыну актывіста, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-м
Яе вінавацяць адразу па некалькі артыкулах Крымінальнага кодэкса
Следчы камітэт Беларусі распачаў спецвытворчасць у дачыненні да Бажэны Жолудзь, дзяўчыны кіраўніка Беларускага дома ва Украіне Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным улетку 2021 года ў Кіеве
Супраць Бажэны Жолудзь распачата спецвытворчасць па ч. 1 арт. 179 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні інфармацыі аб прыватным жыцці), арт. 188 КК (Паклёп), ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару), арт. 391 КК (абраза суддзі).
У 2021 годзе на яе завадзілі крымінальную справу за «заклікі супраць нацбяспекі».
Дзяўчыну запрашаюць вярнуцца ў Беларусь і прыйсці ў Рэчыцкі РАУС.
Завочна будуць судзіць двух актывістаў з Гродна
Завочна будуць судзіць Ляўчук, Павукоў, Вераніку Цапкалу
«Можа, гэта памылка?» Што кажа пра сваю справу непублічная беларуска, якую за пратэсты будуць судзіць завочна
«Ну, так ужо і пасадзяць! Разбяруцца!» Андрэй Павук расказаў, як тэлефанаваў у Следчы камітэт адносна завочнага суда
Каментары