Пад чарговыя абмежаванні Мінфіна ЗША патрапілі шэсць беларускіх кампаній. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства. Усяго ў санкцыйным спісе па Беларусі, апублікаваным 15 красавіка, 10 фізічных асоб і 12 кампаній.
Сярод якія трапілі пад санкцыі завод «СтанкаГомель», кампанія «АГАТ-сістэмы кіравання» — кіроўная кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» і даччыныя прадпрыемствы.
У іх ліку — прадпрыемства па вытворчасці лічбавых і аналагавых сістэм радыёсувязі «Тэхніка сувязі» ў Барані, прадпрыемства па вырабе сродкаў радыё і правадной сувязі «Агат-сістэм», навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын і прадпрыемства па распрацоўцы комплексных праграмна-тэхнічных рашэнняў у рэальным сектары эканомікі «ІнаТэх Салюшнс».
Гэты пакет санкцый закрануў і шэсць грамадзян Беларусі.
Акрамя таго, у спісе апынуліся і некалькі замежных кампаній, якія супрацоўнічаюць з беларускімі санкцыйнымі прадпрыемствамі. Сярод іх ёсць кампанія з Кіпра, а таксама з Кітая, Ірака і Славакіі.
Да гэтага ў снежні 2023 года санкцыйны спіс ЗША папоўнілі беларускія кампаніі ваенна-прамысловай галіны, вядомыя вытворцы цыгарэт і тэхнікі.
Каментары