У Казахстане пацярпеў крушэнне цягнік з беларускімі калійнымі ўгнаеннямі
На станцыі Дастык пад Алматой Казахстанскай чыгункі адбыўся сход вагонаў у цягніку, які рухаўся з боку станцыі Жаланашколь. Участак Жаланашколь — Дастык аднапутны, неэлектрыфікаваны.
У выніку сходу адбылося сутыкненне вагонаў з лакаматывам, якія знаходзіліся на суседнім пуці. Пашкоджаны некаторыя элементы станцыйнай інфраструктуры, паведамляе «Супольнасць чыгуначнікаў».
Састаў складаецца з 39 фітынгавых платформаў. На станцыі Дастык кантэйнеры павінны былі перагрузіць з платформаў калейнасцю 1520 міліметраў (прынятай на прасторы Расіі і Беларусі) на платформы калейнасцю 1435 міліметраў, якая выкарыстоўваецца на кітайскіх чыгунках і даставіць у Сіань.
Папярэдняй прычынай сходу стаў перавод стрэлкі пад рухомым саставам альбо няспраўнасць стрэлачнага пераводу,
Каментары