З Беларусі ў Маскву везлі больш за паўтоны вустрыц і лобстараў, схаваных у офіснай мэблі
На кіроўцу ўзбуджаная крымінальная справа па нечаканым артыкуле — «кантрабанда стратэгічна важных рэсурсаў».
Як піша Mash, 700 кілаграмаў вустрыц і лобстараў у офіснай мэблі выявілі мытнікі на мяжы з Беларуссю. Далікатэсы везлі ў элітныя рэстараны Масквы.
Тавар схавалі ў фуры ў адсеках з офіснай мэбляй. Мытнікі палічылі «ўлоў»: 637 кг вустрыц, 16 кг лобстараў і 23 кг царскага селядца. Зразумела, дакументы і ветэрынарны сертыфікат адсутнічалі.
На кіроўцу завялі крымінальную справу па артыкуле «кантрабанда стратэгічна важных рэсурсаў». Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.
Каментары