Затрымалі парушальніка спакою ў Пестуніцы ў Віцебскім раёне.
Воўк, які блукаў па вуліцах Віцебска і яго наваколлях, абясшкоджаны, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
Нядаўна ў інтэрнет патрапіла відэа, на якім дзікая жывёла бегала па вуліцах горада і трымала ў страху мясцовых жыхароў. Горад патрулявала міліцыя.
Учора воўк быў заўважаны ў вёсцы Пестуніца Віцебскага раёна — яго пабачыла вяскоўка на сваім участку. Неадкладна былі выкліканы супрацоўнікі лясгаса і паляўнічыя.
Жывёлу застрэлілі.
Каментары