Лукашэнка пра ўдзел беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе: Набіце ім морду
У Лукашэнкі падчас наведвання Касцюковіцкага раёна спыталі пра выступ беларускіх алімпійцаў у нейтральным статусе на Гульнях у Парыжы.
«Гэта справа спартоўца. Але калі ўжо ты адабраўся і едзеш туды ў нейтральным статуце, набі ім морду», — адказаў Лукашэнка.
«Хацелася б, вядома — гімн, сцяг. Але гэта іх жыццё. І яно кароткае. Я не настойваю ні на адным з варыянтаў. Калі яны паедуць — толькі злейшыя будуць», — дадаў ён.
Нагадаем, што Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў беларускім і расійскім спартоўцам удзельнічаць у Летніх Алімпійскіх гульнях у Парыжы, што пройдуць з 26 ліпеня па 11 жніўня, у нейтральным статусе без гімна і сцяга і з асуджэннем расійскай агрэсіі ва Украіне і адхрышчваннем ад супрацоўніцтва з сілавымі структурамі.
Таксама трэба паспець заваяваць допуск на спаборніцтвы, прайшоўшы адбор на кваліфікацыйных стартах. Пакуль у беларусаў усяго 19 заваяваных ліцэнзій. 8-9 мая ў венгерскім Сегедзе пройдзе адбор весляроў — дысцыпліне, у якой беларусы заўсёды заваёўвалі медалі.
У мінулай Летняй Алімпіядзе ў Токіа ў 2021 годзе, удзельнічалі 108 беларускіх спартоўцаў, і гэта была самая нізкая колькасць. З Токіа беларусы прывезлі сем медалёў (адзін залаты, па тры срэбраныя і тры бронзавыя).
Скакун Максім Недасекаў пра Алімпіяду: Як беларусы паедуць у Парыж? Дзе будуць жыць? І на пратэсты нельга заплюшчваць вочы
Макрон хоча абвясціць перамір'е ва Украіне на час Алімпіяды
Украіна патрабуе не дапускаць да Алімпіяды-2024 беларуску. У чым пытанне?
Французскі алімпіец смешна зваліўся з трампліна на вачах у Макрона — ВІДЭА
У Грэцыі адбылася ўрачыстая цырымонія запальвання алімпійскага агню ФОТАФАКТ
Каментары