Спорт44

Не размаўляць, дыстанцыявацца: ва Украіне выпрацавалі рэкамендацыі па кантактах з беларусамі і расіянамі на Алімпіядзе 

Дакумент склалі НАК Украіны і Мінспорту.

Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны і Міністэрства моладзі і спорту краіны падрыхтавалі рэкамендацыі для ўкраінскіх спартсменаў па кантактах з расіянамі і беларусам на Алімпіядзе-2024 у Парыжы.

У прыватнасці, украінцам рэкамендуюць :

  • устрымлівацца ад прамых кантактаў з прадстаўнікамі краін-агрэсараў, якія могуць выклікаць правакацыйныя дзеянні з іх боку як у Алімпійскай вёсцы, так і за яе межамі;

  • аб любых спробах правакацыйных дзеянняў з боку прадстаўнікоў Расіі і Беларусі інфармаваць кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі;

  • не ўдзельнічаць у якіх-небудзь зносінах у сацыяльных сетках і абмеркаваннях з нейтральнымі спартсменамі Расіі і Беларусі, не дзяліцца і не рэагаваць на паведамленні гэтых спартсменаў, не публікаваць агульныя фота– і відэаматэрыялы як падчас спаборніцтваў, так і ў пазаспаборніцкі перыяд;

  • падчас і па-за цырымоніямі ўзнагароджання і кветкавых цырымоній, па магчымасці, трымаць дыстанцыю і дыстанцыявацца ад любых кантактаў з нейтральнымі спартсменамі з Расіі і Беларусі, а таксама ўстрымлівацца ад абмену фатаграфіямі або відэазапісамі, калі такое патрабаванне не звязана з выкананнем абавязковых патрабаванняў, якія ўнесены ў правілы спаборніцтваў;

  • устрымлівацца ад удзелу ў прэс-канферэнцыях, прамых трансляцыях (якія не непарыўна звязаны з належным правядзеннем спаборніцтваў), інтэрв'ю і іншых рэкламных мерапрыемствах з нейтральнымі спартсменамі з Расіі і Беларусі да і пасля спаборніцтваў;

  • у выпадку выяўлення парушэнняў умоў допуску да Алімпіяды-2024 спартсменаў з Расіі і Беларусі, сфармуляваных Выканкамам МАК і/або ўстаноўленых адпаведнымі міжнароднымі спартыўнымі федэрацыямі, фіксаваць факт парушэння нейтральнага статусу і рэкамендаваных умоў удзелу спартсменаў з Расіі і Беларусі, праінфармаваць кіраўніцтва афіцыйнай дэлегацыі, адпаведныя міжнародныя спартыўныя федэрацыі і Аргкамітэт Алімпіяды-2024;

  • у выпадку, калі спартсмен нацыянальнай зборнай Украіны з'яўляецца супрацоўнікам Узброеных Сіл Украіны, МУС, іншых воінскіх фарміраванняў, акрамя гэтых рэкамендацый, у рабоце выконваць правілы і рэкамендацыі адпаведных органаў.

Як паведамляецца, рэкамендацыі выпрацаваны з мэтай зберагчы ўкраінскіх атлетаў ад правакацый і гарантаваць іх бяспеку на гульнях.

Алімпіяда-2024 пройдзе ў Парыжы з 26 ліпеня па 11 жніўня. Беларусы могуць удзельнічаць толькі ў нейтральным статусе ў індывідуальных відах спорту пры выкананні крытэрыяў МАК. Так, да гульняў не дапусцяць тых, хто падтрымліваў вайну Расіі супраць Украіны, а таксама атлетаў, якія афіліраваны з сілавымі структурамі і арміяй.

Каментары4

  • Ёсік
    02.05.2024
    А калі вы працуюць больш важны дакумент: не купляць дызель, зачыніць амбасаду, адклікаўшы амбасадара. Не, ня хочуць?
  • лучшее решение
    02.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Мікалай
    07.05.2024
    Кік, а хто будзе вырашаць, хто лукашыст, а что не? Як іх адрозніваць ад Беларусаў? Ці для вас ужо не існуе розніцы?

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента11

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Усе навіны →
Усе навіны

У 52 гады памёр лукашэнкаўскі прапагандыст Дзмітрый Крат14

Блакітнае святло смартфонаў выклікае заўчаснае палавое даспяванне дзяцей — вучоныя2

СБУ паказала рэшткі расійскай ракеты «Арэшнік»1

Што ў згубленых пасылках, якія прадаюць па 10 рублёў? Журналісты правялі эксперымент

«Нібыта людзі з іншай планеты». Чым уразіла Беларусь замежнікаў, якія прыехалі па бязвізе14

Модны аўтамат з нашумелым кобрынскім марозівам паставілі ў Мінску2

На волю выйшла гомельская велаактывістка Святлана Кароль

Як беларусы жылі па драўляным календары. Усё жыццё змяшчалася на простым кійку3

Тварожны пірог з бруснічным варэннем — рэцэпт

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента11

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента

Галоўнае
Усе навіны →