Мова1717

Хто такія скуфы і ці жывуць яны ў Беларусі?

Калі вы падумалі, што скуфы гэта нейкі народ, то памыліліся. Гэта адно з новых слэнгавых словаў, якім моладзь апісвае сучасныя тыпажы мужчын.

Сяргей Міхалок Сергей Михалок Sergey Mikhalok

Нядаўна мы апублікавалі здымак Сяргея Міхалка. Па ім відаць, што спявак істотна змяніўся. У каментарах напісалі, што ён «саскуфіўся». Магчыма, нашым старэйшым чытачам такое слова незнаёмае.

Слова «скуф», а побач з ім «цюбік», «чэчык», «масік», «штрых» выкарыстоўвацца ў інтэрнэце для апісання розных тыпаў мужчын. Асабліва гэтыя слэнгавыя словы папулярныя ў моладзевым асяродку.

Слова «скуф» паходзіць ад прозвішча расійскага блогера Аляксея Скуф'іна, які пісаў на палітычныя тэмы на вэб-форуме «Двач», дзе захоўвалася поўная ананімнасць. Але праз некаторы час апаненты блогера рассакрэцілі яго асобу і выклалі ягоныя здымкі.

Прозвішча блогера, скарочанае да «скуф», стала хадзячай назвай. Цяпер ім звычайна называюць жанатых мужчын, якія не сочаць за сабой, не займаюцца спортам, шмат часу праводзяць за камп'ютарнымі гульнямі ці лежачы на канапе і гледзячы тэлевізар.

Скуф — гэта тыпаж з жывоцікам, часта душніла і зацяты.

Сярод вядомых асобаў у катэгорыю скуфаў трапіў акцёр Леанарда дзі Капрыа.

Масік

Для апісання мужчыны, які мае супрацьлеглы «скуфу» характар і выгляд, выкарыстоўваюць слова «масік».

«Масік» азначае мілага, эмпатычнага мужчыну, які сочыць за сваім выглядам, займаецца спортам, сочыць за сваім унутраным псіхічным станам, прыязны ў камунікацыі з жанчынамі. З ім прыемна размаўляць. Лічыцца, што «масік» заўсёды імкнецца знайсці кампраміс і пазбегнуць спрэчкі.

Гары Потэр Гарии Поттер Harry Potter

Звання «масік» заслужыў такі кніжны і кіношны герой, як Гары Потэр.

Чэчык

Слова «чэчык» — скарочанае ад «чалавечак» і спачатку было сінанімічнае такім даўно вядомым слоўцам, як «чувак» і «чэл». Але ў адрозненне ад іх, слова «чэчык» цяпер выкарыстоўваюць і для характарыстыкі адносін паміж мужчынай і жанчынай.

«Чэчыкам» жанчыны называюць мужчыну, які ім нецікавы як мужчына, не мае шанцаў на ўзаемнасць. З ім у жанчыны толькі сяброўскія адносіны, бо «чэчык» не выклікае ў яе ніякіх рамантычных пачуццяў. Пры гэтым пра яго як чалавека нельга нічога дрэннага сказаць.

Цюбік

Словам «цюбік» называюць мужчын, якія з першага погляду падаюцца вельмі прывабнымі, але на самой справе за мілай мордай і абаяльнасцю хаваецца маніпулятар, які імкнецца да дамінавання і кантролю, не цураецца прынізіць сваю партнёрку. Адносін з такім чалавекам лепш пазбягаць.

"тюбик" "цюбік"

Тыпічным «цюбікам» з'яўляецца Космас з фільма «Брыгада».

Штрых

Калі «цюбік» выкарыстоўвае толькі эмацыянальны гвалт, то вось «штрых» не лічыць ганебным ужыць і фізічны. Такі мужчына вызначаецца дастаткова задзірлівымі паводзінамі і эпатажам.

"штрых" "штрих"
Тыповы «штрых». Скрын відэа: pankovanna / TikTok

«Штрыхамі» называюць таксама людзей, звязаных са светам крыміналу, ад якіх лепш трымацца як мага далей.

Каментары17

  • Андрей
    07.05.2024
    Зачем нам про это знать? Ценность информации нулевая.
  • Радивил
    07.05.2024
    Андрей , что бы вы понимали что Сергей Михалок за свою жизнь был Скуфом Штрихом Тюбиком Пастой Лешим Ихтиандром проще сказать кем он не был.
  • масік
    07.05.2024
    Андрей ,

    У скуфа бомбануло.

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?28

Былы афіцэр, выжыў у страшным баі. Хто той каліновец Верамейчык, якога В’етнам аддаў беларускаму КДБ?

Галоўнае
Усе навіны →