Гэтай ноччу ўзровень магнітнай буры на Зямлі быў максімальным — G5, цяпер яе інтэнсіўнасць знізілася, але ўсё яшчэ застаецца высокай, паведамілі навукоўцы.
Ступень напружанасці магнітнага поля Зямлі знізілася з максімальнага ўзроўню G5, але працягвае заставацца высокай, паведамляецца на сайце лабараторыі сонечнай астраноміі Інстытута касмічных даследаванняў і Інстытута сонечна-зямной фізікі Расійскай акадэміі навук, піша РБК.
«Бура ў магнітасферы зямлі працягваецца. Напружанасць за тры гадзіны крыху знізілася — прыкладна на 15%. Бягучы ўзровень — G4.3 (усё яшчэ экстрэмальна моцны). На гэты момант шторм трымаецца на ўзроўні G4+ ужо 15 гадзін», — гаворыцца ў паведамленні ад 10:05.
Затым ступень узбуджанасці магнітнага поля Зямлі ўпала да ўзроўню G3 (моцны).
Навукоўцы адзначалі раней, што гэтая магнітная бура — наймацнейшая за апошнія два дзясяткі гадоў. Нацыянальнае ўпраўленне акіянічных і атмасферных даследаванняў ЗША (NOAA) паведамляла, што геамагнітная бура ўпершыню з 2003 года дасягнула максімальнага ўзроўню G5.
Таксама вядома, што магнітная бура можа паўплываць на касмічныя апараты, наземныя камунікацыі (парушэнні сувязі, працы энергетычных сістэм). Акрамя таго, падчас бур становіцца відаць палярнае ззянне на шыротах аж да экватара.
Каментары
мне блага было 8-9 траўня. а да некаторых толькі зараз пачынае далятаць.. ну што ж...)