Грамадства99

Азаронак назваў Мірсалімаву «распуснай свіннёй». Жыгімонт: Ён сублімуе

У лукашысцкім сегменце тэлеграма неспакойна.

Рыгор Азаронак (злева) — скрыншот з відэа СТБ. Эльвіра Мірсалімава — фота з сацыяльных сетак

Прапагандыст Рыгор Азаронак зноў накінуўся на прарасейскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву. Чым, мяркуючы па ўсім, справакаваў новы канфлікт сярод тэарэтычна аднадумцаў.

Усё пачалося з таго, што Мірсалімава пракаментавала ананімную прапанову закрыць яшчэ адзін прарасейскі канал. Яно прагучала пасля навіны пра закрыццё канала «Заходнеруская Атлантыда». Мірсалімава ў адказ прапанавала «ўсё закрыць, усіх забараніць, пакінуць толькі Азаронка, Дзерманта, Шпакоўскага і Пятроўскага».

Вядучы СТБ не змог прайсці міма такога паста. Ён адрэагаваў багатым на абразы паведамленнем, у якім у грубай форме прапанаваў Мірсалімавай заткнуць зяпу.

«Калі можна бачыць цябе на Данбасе? Нават (прасці госпадзе) Філя там быў, а самая «прарасейская» ні капейкі не дала нават», — задаўся пытаннем Азаронак, назваўшы актывістку «Мірсвінасабакавай».

Ён прапанаваў Мірсалімавай «заткнуць сарцірную зяпу і не вякаць на Лукашэнку, дзякуючы якому яна жыве ў мірным горадзе». А таксама спытаў, калі Эльвіру чакаць у Польшчы, намякнуўшы на ад'езд яе сястры. Азаронак забараніў Мірсалімавай «пэцкаць імя Расеі» і назваўшы актывістку «распуснай свіннёй» і разнастайнымі нецэнзурнымі выразамі.

@nashanivanews Азаронак накінуўся на прарасійскую актывістку — што было далей #азаренок #беларусь #конфликт #лукашисты #нашаніва #беларусьновости #новостибеларусь ♬ Funny Guy - Parry Music

У заключэнне прапагандыст перайшоў да пагрозы: «Калі не пазаткняце подлыя празаходнія зяпы — самі вінаватыя».

Мірсалімава апублікавала скрыншот паведамлення і паста Азаронка з подпісам: «узровень местачковай журналістыкі».

Праз некаторы час за сяброўку заступілася вядомая прарасійскімі поглядамі мастачка Святлана Жыгімонт. Спачатку яна спытала, ці не з'явілася ў Азаронка галавакружэнне ад поспехаў. А затым паразважала аб прыродзе журналісцкага стылю работніка СТБ.

«Адзін разумны чалавек сказаў мне толькі што, што вось такімі брыдкімі выразамі і ўчынкамі Азаронак сублімуе сваю горыч ад таго, што таксама бачыць усю нашу сітуацыю, як яна ёсць. Я з ім згодна. Так, менавіта сублімуе сваю горыч.

Рыгор, з гэтай сітуацыі ёсць выйсце. Яно цяжкае і балючае ды не суліць ніякіх бонусаў, але затое можна застацца чалавекам», — напісала Жыгімонт. 

Напярэдадні Мірсалімава заявіла, што выдаліла свае профілі ў фэйсбуку пасля даносаў з боку ябацек і тэлефанавання з міліцыі. Актывістку раней двойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах, якія выкарыстоўваюцца ў Беларусі для барацьбы з палітычнымі апанентамі. Са слоў Мірсалімавай, за апошні час сілавікі зацікавіліся яшчэ некалькімі прарасійскімі актывістамі.

Азаронак пры гэтым не ўважае Мірсалімаву за прарасійскую: на яго думку, за ёй стаіць рука Захаду ў «гібрыднай вайне супраць Беларусі».

Каментары9

  • Татарын
    13.05.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Гы
    13.05.2024
    Жыве незалежны Татарстан!
  • БС
    13.05.2024
    які ж гразны рот у Азаронка. рэдка ў каго настолькі гразны.

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі тэатр імя Горкага закрыўся на рамонт. Якім ён будзе пасля абнаўлення3

Страх пустой прасторы. Што яднае готыку і савецкі бабушатнік?12

Інтэрвальнае галаданне можа дапамагчы схуднець але не палепшыць здароўе — навукоўцы

Сталі вядомыя падрабязнасці жудаснай аварыі з загінулымі дзецьмі пад Лідай

Ілан Маск вярнуў статус найбагацейшага чалавека ў свеце, пабіўшы ўласны рэкорд4

Ультраправая прыхільніца тэорый змоваў стане рэгуляваць урад ЗША25

Рычард Гір прадставіў новы серыял, у якім свае 20 секундаў славы атрымала і Беларусь2

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары11

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →