Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на свабоду. Яна знайшлася ў Гомельскім СІЗА
За кратамі яна ўжо амаль тры з паловай гады.
Грамадская актывістка з Брэста, маці дваіх дзяцей Паліна Шарэнда-Панасюк не выйшла на волю з калоніі ў прызначаную дату.
Як напісаў у фэйсбуку яе муж Андрэй Шарэнда, яшчэ 19 мая Паліну кудысьці этапавалі з калоніі №24.
Потым стала вядома, што Паліна знайшлася ў Гомельскім СІЗА. Як напісаў яе муж, жанчыну затрымалі 19 мая на трое сутак.
Сёння ёй павінны прад'явіць новае абвінавачванне — ягоная сутнасць пакуль невядомая.
У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа з'явіўся з'едлівы допіс з тэкстам «А хто ўвогуле сказаў, што Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці? Грамадскасці не варта турбавацца, усе змагары застануцца там, дзе і належыць».
***
Паліну Шарэнду-Панасюк затрымалі 3 студзеня 2021 года. Сілавікі выламалі дзверы кватэры, правялі агляд, сканфіскавалі шэраг рэчаў, а Паліну затрымалі і ў кайданках адвезлі ў ІЧУ. Пазней яе перавялі ў СІЗА.
Ёй выставілі абвінавачванне па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў.
Таксама яе вінавацілі ў абразе Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). 9 чэрвеня 2021 г. суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў яе да двух гадоў калоніі.
Вясной 2022 года яна не выйшла на волю, на жанчыну завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і прысудзілі дадатковы год калоніі.
Але і вясной 2023 года яна не выйшла на волю. Зноў артыкул 411 і зноў год калоніі. За гэтыя гады яе некалькі разоў змяшчалі ў ШІЗА, а таксама на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ.
Апошнім часам адбывала пакаранне ў калоніі ў Зарэччы Рэчыцкага раёна.
Для Паліны Шарэнды-Панасюк устанавілі прэвентыўны нагляд. Яе нарэшце выпусцяць?
Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката
Палітзняволеная Шарэнда-Панасюк у эфіры БТ: Мая краіна самая лепшая
Праз дзень пасля заявы камітэта ААН пра Паліну Шарэнду-Панасюк на БТ паказалі палітзняволеную
Каментары
Ўжо відавочна, беларускі зладзей Лукашэнка будзе трымаць яе пакуль яна ня скарыцца, а нават, калі й скарыцца дык можа й тады не адпусьціць. Не хачу прагназаваць будучыню для гэтай сьмелай жанчыны. Адзінае, што застаецца гэта толькі маліцца аб хутчэйшым сконе таго рэжыму.
Няхай Усемагутны Бог дабраславіць і ўмацуе цябе Полечка.