У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць экс-дэсантніка. Але ён памёр у пачатку красавіка
Падпалкоўніка запасу Аляксандра Кулініча затрымалі 29 лютага ў Брэсце.
Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі. З таго часу ён знаходзіўся ў СІЗА і чакаў суда, які меўся адбыцца 16 красавіка, піша «Вясна».
Аднак за тыдзень да яго, 9 красавіка, мужчына памёр. Нягледзячы на смерць, у электронным раскладзе судоў на сайце Вярхоўнага суда з'явілася інфармацыя пра тое, што справу Аляксандра разглядаюць сёння ў судзе Маскоўскага раёна Брэста. Працэс была прызначана весці суддзя Марына Скалковіч.
Аляксандра Кулініча затрымлівалі з дзясятак сілавікоў у поўным абмундзіраванні за каментары ў тэлеграме — беларус пісаў пра акупацыю Беларусі Расіяй і выказваў падтрымку Украіне.
У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік-дэсантнік
«Вясна»: Аляксандр Кулініч не быў прызнаны палітвязнем, але гэта няважна
«Беларусь была і будзе жыць». За якія каментары і як затрымлівалі Аляксандра Кулініча, які памёр у брэсцкім СІЗА
Ненавідзеў Расію, вельмі любіў Украіну, хацеў свабоды Беларусі. Сын і сябар памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча расказалі пра яго
Сахашчык пра памерлага ў брэсцкім СІЗА: Служылі разам 30 гадоў таму
Каментары