«Гэта было фіяска беларускай дыпламатыі» — Латушка пра адстаўку Алейніка
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, экс-міністр культуры Павел Латушка ў сваім тэлеграм-канале пракаментаваў адстаўку міністра замежных спраў Сяргея Алейніка.
«Больш слабага і бязвольнага міністра замежных справаў не ведала гісторыя сучаснай беларускай дыпламатыі. У Алейніка самы кароткі тэрмін знаходжання на пасадзе кіраўніка знешнепалітычнага ведамства — 1,5 года», — напісаў Латушка, назваўшы Алейніка міністрам-фіяска.
Сяргей Алейнік быў адпраўлены ў адстаўку сёння, міністрам замежных спраў стаў былы першы намеснік Адміністрацыі Максім Рыжанкоў.
Алейнік працаваў на пасадзе міністра са снежня 2022 года пасля смерці Уладзіміра Макея.
Каментары
Думаеш, выскачыў зараз з абоймы і адбрэшасся? Не, родны, назад фарш тваёй асобы ўжо не правярнуць!