Кампанія Ілана Маска будзе спускаць з арбіты Міжнародную касмічную станцыю
NASA выдзеліла кампаніі Ілана Маска SpaceX 843 мільёны даляраў на стварэнне транспартнага сродку, здольнага спіхнуць Міжнародную касмічную станцыю з яе арбіты ў атмасферу Зямлі прыкладна ў 2030 годзе.
Задача запланаванага знішчэння МКС першапачаткова прызначалася для расійскіх рухальных установак, аднак NASA вырашыла перастрахавацца на выпадак, калі Расія выйдзе з партнёрства па МКС раней, чым планавалася, ці будзе не ў стане выканаць гэтую задачу самастойна, паведамляе Reuters.
У апошнія гады Белы дом аказваў ціск на NASA, патрабуючы распрацаваць планы на выпадак непрадбачаных абставінаў з-за пагаршэння адносін з Расіяй.
Згодна з новым кантрактам з NASA, SpaceX пабудуе спецыяльны «дэарбітальны карабель» для звядзення МКС з арбіты, а NASA атрымае права ўласнасці на яго і будзе кіраваць аперацыяй.
У Ілана Маска нарадзілася 12-е дзіця
Як выглядае дзень Ілана Маска?
Кампанія Ілана Маска паказала, як першы чалавек з ужыўленым чыпам Neuralink гуляе ў шахматы сілай думкі
Ілан Маск анансаваў выхад рабатызаванага таксі Tesla
У Ілана Маска раптам аб'явіўся «сын з Кеніі». Просіць грошай на «ўз'яднанне з бацькам»
Каментары