У Ілана Маска і топ-менеджаркі Neurolink Шыван Зіліс нарадзілася трэцяе дзіця. Са спявачкай Граймс, з якой таксама трое дзяцей, ён спыніў адносіны ў 2021 годзе.
У Ілана Маска і топ-менеджаркі Neurolink Шыван Зіліс нарадзілася трэцяе дзіця. Бізнэсовец, які лічыць нізкую нараджальнасць «адной з самых вялікіх рызык цывілізацыі», з'яўляецца бацькам 12 дзяцей, піша РБК са спасылкай на Bloomberg Businessweek.
Па словах крыніц, у пачатку года ў Маска і Шыван Зіліс, топ-менеджаркі Neurolink, кампаніі бізнэсоўца па распрацоўцы першага ў свеце малаінвазіўнага нейрачыпа, нарадзілася трэцяе агульнае дзіця. У 2021 годзе яны сталі бацькамі двайнят.
Спявачка Граймс (сапраўднае імя — Клэр Эліс Бушэ), з якой Маск сустракаўся да 2021 года, нарадзіла траіх дзяцей — сыноў X Æ A-XII (чытаецца як Экс Эш Эй-Твэлв) і Тэхна Механікуса і дачку Y.
Акрамя таго, бізнэсовец з'яўляецца бацькам двайнятак Грыфіна і Ксаўера і трайнятак Даміяна, Саксона і Кая ад першай жонкі — Джасцін Уілсан.
Першынец Маска, сын Невада, памёр ва ўзросце 10 тыдняў ад сіндрому раптоўнай дзіцячай смерці.
Шыван Зіліс 38 гадоў. У 2015 годзе яна трапіла ў рэйтынг Forbes «30 да 30» у катэгорыі венчурнага капіталу. З Маскам Зіліс пазнаёмілася ў час супрацоўніцтва са стартапам OpenAI у галіне штучнага інтэлекту, пасля чаго некаторы час працавала ў Tesla.
Каментары