Грамадства1111

Курэйчык патлумачыў, у чым галоўная перавага Каардынацыйнай рады новага склікання над старым складам

Праца Каардынацыйнай рады трэцяга склікання пачалася з разборак і спрэчак наконт сумяшчэння працы ў КР і Аб’яднаным пераходным кабінеце, а таксама наконт актуальнасці дзейнага Статута. У выніку статут ужо часткова зменены. Але спрэчкі паміж апанентамі ўнутры органа не спыняюцца. Адзін з самых зацятых удзельнікаў абмеркавання ў адкрытым чаце КР — Андрэй Курэйчык. Многія яго апаненты крыўдзяцца на выразы, якія абірае драматург і рэжысёр, але ён па-ранейшаму гне сваю лінію.

«У адстойванні сваіх поглядаў няма нічога дрэннага. А новая Каардынацыйная рада адстойвае іншыя падыходы, не такія, якія былі ў другім скліканні», — тлумачыць Андрэй Курэйчык, які балатаваўся ў КР ад спісу Паўла Латушкі.

«Наша Ніва» распытала Курэйчыка, якія іншыя падыходы ён мае на ўвазе.

Андрэй Курэйчык. Фота: kureichik

Суразмоўца лічыць, што абраным палітыкам прыходзіцца адбудоўваць ужо зруйнаваны орган.

«На жаль, лідарства Ягорава і яго каманды давяло да поўнай страты даверу грамадства да КР, што аб’ектыўна адлюстравалася ў нежаданні беларусаў нават прыняць удзел у галасаванні. 6700 галасоў — гэта прысуд КР другога склікання. Новы склад адбудоўвае гэты зруйнаваны орган, але, на жаль, натыкаецца на сінія пальцы старых функцыянераў, якія, прайграўшы выбары, узялі тактыку на татальнае блакаванне працы. Большасць дыскусій у нас — менавіта вакол гэтага».

Пры гэтым у дыскусіях Курэйчык не бачыць нічога дрэннага:

«Я жыву ў ЗША, і кожны, хто назіраў за тым, як праходзяць дэбаты ў Кангрэсе, ці бачыў дэбаты Байдэна з Трампам, маглі заўважыць, што дыскусіі тут ідуць вельмі жорстка і прынцыпова».

Галоўнае, на яго погляд, каб усё гэта не ператваралася ў брудную палітычную гульню.

«Ці гэта дэмакратычна — праз незаконную бюракратыю імкнуцца скасаваць мандаты сваіх больш папулярных канкурэнтаў? Ці гэта павага да выбарцаў, да беларусаў, якія рызыкавалі, галасуючы? Другое пытанне — фінансавая ахайнасць папярэдняга кіраўніцтва. На жаль, спадар Ягораў адмовіўся ад поўнай дакументальнай справаздачы, як таго патрабаваў статут. Мы дагэтуль не ведаем, праз якія фірмы, арганізацыі і фізічных асоб папярэдняе кіраўніцтва размяркоўвала сродкі КР, бо сваёй юрасобы ў КР няма. Ягораў не ствараў яе адмыслова. Ёсць надзея, што кантрольна-рэвізійная камісія КР здолее правесці гэты аўдыт».

На думку Курэйчыка, Каардынацыйная рада была бюракратычна сфармаваным органам, куды ніхто нікога не выбіраў, таму перамены — гэта натуральная з’ява.

«Калі дэмакраты прыйдуць да ўлады ў Беларусі, мы таксама не павінны перапісваць старыя правілы? Жыць па лукашэнкаўскай Канстытуцыі і прытрымлівацца рашэнняў ягоных судоў і чыноўнікаў? Статут КР — гэта не 10 запаветаў. Калі гэтыя правілы недэмакратычныя, супярэчлівыя, юрыдычна недакладныя, дыскрымінацыйныя да выбару грамадзян, дык што, па іх жыць да труны?», — прыводзіць аргумент суразмоўца.

Адным з рашэнняў новай Каардынацыйнай рады было адкрыць чат асноўнага складу для дыскусій, пытанні дэпутатам прапаноўваюць задаваць наўпрост у каментарах афіцыйнай суполкі. З таго, што не перастае цікавіць людзей: хіба сумяшчэнне мандата і працы ў Кабінеце не адаб’ецца на якасці абодвух кірункаў?

«Мы імкнемся да парламенцкай мадэлі рэспублікі. Таму і трэба браць практыкі парламенцкіх рэспублік. Не ЗША, ці Расіі і лукашэнкаўскай Беларусі, а Брытаніі, Канады, Польшчы, Чэхіі, Ізраіля, Літвы, Латвіі, Эстоніі. Амаль ва усіх парламенцкіх рэспубліках урад фармуецца з дэпутатаў парламента. І яны працуюць і ў парламенце, і ва ўрадзе. Менавіта парламенцкі інстытут павінен стаць кадравай крыніцай беларускага дэмакратычнага ўрада. Не трэба прыдумляць ровар.

Таму і знаходжанне ў Кабінеце прадстаўнікоў кааліцыі большасці ў КР — Паўла Латушкі, Аліны Коўшык, Юрыя Губарэвіча, а цяпер замест Валерыя Кавалеўскага яшчэ і Уладзіміра Астапенкі — цалкам лагічна і адпавядае духу і практыкам менавіта парламенцкай рэспублікі. Трэба ісці далей: каб усе прадстаўнікі АПК прызначаліся з КР», — лічыць Курэйчык.

У суразмоўцы шмат надзей на КР версіі 3.0.

«Менавіта таму, што ў адрозненне ад КР-2 новая Рада — гэта цалкам легітымны абраны інстытут парламенцкага тыпу.

Першыя два рашэнні, якія зрабіла КР — гэта празрыстасць чатаў для выбарцаў і падтрымка Андрэя Гнёта, чым мы паказалі сапраўдныя прыярытэты новага склікання: транспарэнтнасць і канкрэтныя справы па падтрымцы беларусаў.

Так, працоўная група цяпер праводзіць адкрытыя паседжанні, на якіх усе дэлегаты маюць магчымасць абмяркоўваць прапановы па новым Статуце. Пры Ягораве такіх магчымасцяў не было. Напрыклад, Палажэнне аб мандаце, прынятае «ягораўскай» большасцю ў КР-2 у апошні дзень кадэнцыі, каб скасаваць выбар беларусаў і выключыць з Рады Коўшык, Латушку і Губарэвіча, прымалася не толькі насуперак Статута, але і без працоўнай групы, абмеркаванняў і агульных паседжанняў. Таму новая КР значна падняла ўзровень прававой культуры ў гэтым сэнсе».

Курэйчык упэўнены, што новая Рада ўлічыць памылкі старога склікання і прапрацуе іх.

«Мы не будзем паўтараць старыя памылкі той бюракратычнай наменклатуры. Гэта будзе орган эфектыўнай працы, празрысты, транспарэнтны, сумленны, гэта будзе моцны голас беларускага грамадства. Гэта будзе інстытут не сам пра сябе, «рэч у сабе», бюракратыя дзеля бюракратыі, а пра рэальныя праблемы людзей, пра рэальную барацьбу, пра стратэгіі і яскравую, энергічную палітыку», — лічыць суразмоўца.

За што канкрэтна найперш будзе змагацца каманда, у якую ўваходзіць Курэйчык?

«Я адзначу паляпшэнне сітуацыі з візамі і дазволамі на жыхарства для беларусаў. Інстытуцыянальную падтрымку беларускага грамадства і артыкуляцыю і адвакацыю яго інтарэсаў. Сацыяльныя ліфты для новых імёнаў і лідараў у беларускай палітыцы. Распрацоўку стратэгічных дакументаў, дарожных мапаў і планаў для беларускіх дэмакратычных сіл».

Каментары11

  • Дазволы
    04.07.2024
    Ня трэба прымяньшаць нас і казаць, што мы на жыхарства. Мы на жыцьцё.
  • Офісы-кабінеты
    04.07.2024
    "Амаль ва усіх парламенцкіх рэспубліках урад фармуецца з дэпутатаў парламента. І яны працуюць і ў парламенце, і ва ўрадзе. Менавіта парламенцкі інстытут павінен стаць кадравай крыніцай беларускага дэмакратычнага ўрада. Не трэба прыдумляць ровар.

    Таму і знаходжанне ў Кабінеце прадстаўнікоў кааліцыі большасці ў КР — Паўла Латушкі, Аліны Коўшык, Юрыя Губарэвіча, а цяпер замест Валерыя Кавалеўскага яшчэ і Уладзіміра Астапенкі — цалкам лагічна і адпавядае духу і практыкам менавіта парламенцкай рэспублікі."

    Не лагічна і не адпавядае.

    Андрэй Курэйчык кажа, што "амаль ва усіх парламенцкіх рэспубліках урад фармуецца з дэпутатаў парламента".

    У дэмсілах так адбываецца? Не. У дэмсілах усё наадварот - парламент (КР) сфармаваўся з чальцоў офісаў-кабінетаў. А не офісы-кабінеты з чальцоў КР.

    Офісы-кабінеты НЕ фарміраваліся з абраных дэпутатаў КР.

    Паўла Латушку, Аліну Коўшык, Юрыя Губарэвіча, Уладзіміра Астапенку, Аляксандра Дабравольскага НЕ абіралі ў офісы-кабінеты з дэпутатаў КР!

    Такой працэдуры НЕ было.
  • Лол
    04.07.2024
    Спытайце ў Курэйчыка як ён ставіцца да гендэрных квот на выбарах у КР. Бо палавая дыскрымінацыя мужчын і прыніжэнне жанчын спосабам квот, сталі бадай асноўным трыгерам нежадання людзей прымаць удзел у выбарах. Курэйчык за адмену квот?

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →