У новым выпуску ТОКу экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч назваў найбольшага канкурэнта Ціханоўскай.
Мілінкевіч звярнуў увагу на рэгламент Каардынацыйнай рады.
«Першыя дзесяць пунктаў рэгламенту дзеянняў — гэта як адсунуць Ціханоўскую. Я быў у шоку. Там першыя пункты — як яе пракантраляваць. А другое, як замяніць яе Офіс на лепшых людзей. А калі не будзе слухацца, як яе адсунуць», —
дзеліцца сваімі ўражаннямі палітык.
«Гэта як мінімум інфантылізм. Таму што знішчаць тое, што з'яўляецца здабыткам усіх, хто пратэставаў, хто да гэтага выступаў, гэта самазнішчэнне, самапаяданне. А можа, і горш. Можа, бясконцае жаданне ўлады. «Хочу порулить» па-руску. Плюс зайздрасць».
Мілінкевіч адзначае, што вельмі гэтым занепакоены, і лічыць кіраўніцтва Каардынацыйнай рады на чале з Ягоравым — «той групай, якая можа зашкодзіць». Палітык спадзяецца, што яны адумаюцца, бо «мы ўсе патонем, бо ў адной лодцы».
У Аляксандра Мілінкевіча таксама спыталі, якія канчатковыя мэты ў Паўла Латушкі. На гэта палітык адказаў, што Латушка «заслугоўвае таго, каб быць адной з важных персон у беларускай дэмакратычнай палітыцы».
Але Мілінкевіч выказаў упэўненасць у тым, што Латушка не збіраецца «змагацца з Ціханоўскай і ссоўваць яе», бо «лепш за іншых разумее, што Ціханоўская вельмі важная, і мы мусім яе падтрымліваць у сілу яе легітымнасці».
Па словах Мілінкевіча, на будучых вольных выбарах Латушка можа вылучыць сваю кандыдатуру. Ціханоўская ж да сёння сцвярджае, што «не вельмі хоча».
«Ён выклікае ў мяне сімпатыю хаця б таму, што ён шчыра прабеларускі», — адзначыў Мілінкевіч.
Глядзіце цалкам:
Каментары