Прыдыбайла заклікаў «замарудзіць ютуб», бо ў рэкамендацыях у яго відэа Шрайбмана і Мелказёрава
Прапагандыст запэўнівае, што не глядзіць гэты кантэнт.
Прапагандыст Russia Today Канстанцін Прыдыбайла прыехаў у Віцебск на «Славянскі базар». І адразу ж нарваўся на няправільны, на ягоную думку, кантэнт у інтэрнэце.
Паводле слоў прапагандыста, адразу пасля таго, як ён уставіў у тэлефон беларускую сім-карту, ютуб стаў прапаноўваць яму відэа незалежных СМІ і блогераў, якія выступаюць супраць Лукашэнкі.
«Я ў Віцебску. Пастаўленая беларуская сім-карта. Заходжу ў ютуб і што я бачу на галоўнай. Кантэнт вурдалакаў, экстрэмістаў, падонкаў, здраднікаў і мярзотнікаў.
Я не гляджу іх каналы, пра некаторых нават не ведаю нічога. І вось ютуб мне «разумна рэкамендуе», — падзяліўся болем Прыдыбайла.
На скрыншотах, якія ён апублікаваў у сябе ў тэлеграм-канале, відаць, што ютуб прапанаваў яму відэа Арцёма Шрайбмана, Мікіты Мелказёрава, Аляксандра Івуліна, «Радыё Свабода» і «Дождя».
Прыдыбайла прапанаваў рашэнне гэтай «праблемы»:
«Можа замарудзім яго, ну на самай справе».
Сістэма рэкамендацый ютуба прапануе карыстальніку відэа на аснове аналізу яго пераваг і прагледжаных раней ролікаў.
Агурбаш пачынае гастролі па Расіі, хоць знаходзіцца ў беларускім вышуку. Прапагандысты ў шаленстве
Прапагандыст Russia Today Прыдыбайла прапанаваў сваю версію таго, чаму Лукашэнка ішоў асобна ад прэзідэнтаў
Прапагандысты Прыдыбайла і Гладкая правялі стрым. Яго папулярнасць вас прыемна здзівіць
«Давайце яшчэ гуляць у цэлак». Бондарава назвала Прыдыбайлу заднепрывадным лабістам палавых дэвіяцый
Каментары