Аказалася, што дрэва, якое ўпала падчас нядаўняга ўрагану ў Гомелі, доўгія гады хавала ў сваіх каранях дзіўную знаходку. Па словах намесніка дырэктара музея па навуковай рабоце Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Дзмітрыя Ліндзянкова, былі выяўленыя сляды кладкі, якая мае форму васьмікутніка.
Прагледзеўшы ілюстрацыі і планы палаца, удалося вызначыць, што ў тым самым месцы ў другой палове XIX стагоддзя размяшчаўся фантан.
Дакументы і фота 30-х гадоў XX стагоддзя пацвердзілі, што такіх фантанаў было два, але ў пасляваенны час яны не захаваліся.
Цяпер знаходка старанна вывучаецца, пасля чаго будзе прынята рашэнне адносна яе далейшага лёсу — рэстаўрацыя або ўпарадкаванне.
У Гомельскай вобласці аб'яўлена надзвычайная сітуацыя
Без электрычнасці застаецца 851 населены пункт Гомельскай вобласці. У Мазыры няма святла, вады, не працуюць прадпрыемствы
Яшчэ адна ахвяра шторму — дрэва забіла хлопчыка пад Рэчыцай
«Паспелі развітацца з жыццём». Відавочцы расказалі пра смяротны ўраган на Вілейскім вадасховішчы
У аграгарадку пад Пінскам бура пашкодзіла 60 дамоў ФОТЫ
Каментары
год праз 100 які-небудзь навуковец (калі застануцца яшчэ такія) знойдзе які фантан на месцы былых дВОРцоу новых цароу у Драздах, апіша, спіша і уташчыць сабе у агарод
не асуждаю