Грамадства99

Музыку Ігара Банцара вызвалілі з-пад варты

Тэлеканал «Белсат» са спасылкай на Варшаўскую акруговую пракуратуру паведаміў, што ў дзеяннях беларуса Ігара Банцара, які ўчора прыйшоў са зброяй у Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі, не выявілі прыкмет крымінальнага злачынства. Таму мужчына цяпер на волі.

Прэс-сакратар паліцэйскай камендатуры варшаўскага раёна Сьрудмесце Якуб Пацыняк паведаміў «Белсату»:

«Яго вызвалілі з-пад варты. У выніку допыту яго і сведкаў не было выяўлена крымінальнага следу. Праверка трывае, разглядаецца пытанне прыцягнення мужчыны да адміністрацыйнай адказнасці».

Нагадаем, што 16 ліпеня з будынка Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве эвакуявалі 150 чалавек, а прылеглую вуліцу ачапіла паліцыя. Прычынай стаў беларускі наведнік, у сумцы якога выявілі небяспечныя прадметы — газ, нож, тэлескапічную дубінку і, верагодна, шумавую зброю.

Паведамлялася ўчора, што мужчына паводзіў сябе спакойна і нікому не пагражаў. Аднак, агледзеўшы сумку, ахова будынка прыняла рашэнне выклікаць паліцыю. Таксама на месца інцыдэнту прыбыла пажарная служба. Мужчыну адвялі афіцэры, у будынку Міністэрства працавалі спецыяльныя службы.

Ігар часта насіў з сабой зброю, лічачы, што яна можа спатрэбіцца яму ў мэтах самаабароны. Раней яго ўжо затрымлівалі ў Польшчы.

Музыка і былы палітвязень Ігар Банцар — адна з легендаў Гродна. У верасні 2020 года мужчына здзейсніў перформанс — станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай, за што атрымаў пазней паўтара года хіміі. Падчас зняволення Банцар трымаў працяглыя галадоўкі, 40 дзён прасядзеў у ШІЗА і прайшоў праз псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.

Каментары9

  • Гродна 93
    17.07.2024
    Классная легенда! Станцавау без штаноу! Даешь его в пантэон к павуку и коушык. Пффф, брыдота.
  • Acab
    17.07.2024
    Насамрэч злачынства было, канешне. Завецца яно кіднэпінгам - выкраданьне і зьняволеньне чалавека.
    Каб выпраўдаць гэтае злачынства, тэрмінова шукаюць хоць ў цывільным кодэксе, які малюм прагібітум на Банцара нацягці
  • Я не я
    17.07.2024
    Гродна 93, раслумачце калі ласка ў чым жа тут брыдота? Лічу што адкрыта і наўмысна паказаць хер лукашыскім міліцаям - даволі мужны ўчынак. А ўлічваючы ў які час гэта зроблена - нават гераічны.

    Наконт газу ды нажоў - я разумею яго, бо Польшча на жаль поўніцца рускамірцамі і нападаў хапае (сам бачыў і сам быў біты, так што ведаю аб чым кажу), але ж канешне прыцягнуць торбу з такімі рэчамі у дзяржаўную ўстанову - гэта было глупства. Але ж тут ніякай "брыдоты". А калі вам тату, ці вобраз жыцця чалавека не падабаецца - ну прабачце, гэта праблемы вашае галавы. Ён нікому шкоды не робіць. Тут вы не адрозніваецеся ад лукашыстаў з іх саўкова-фашыскім мысьленьнем што ўсе павінны калёнамі хадзіць у аднолькавым шэрым адзеньні, аднолькава думаць толькі тое што "нармальна" і аднолькава паводзіць сябе.

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Авіякампанія, з якой хацелі зрабіць лаўкост-канкурэнта «Белавія», прадае адразу 5 сваіх самалётаў

«У кожнай краіне ўсё залежыць толькі ад беларусаў». У АПК з’явіўся адказны за легалізацыю беларусаў за мяжой5

У Ізраілі памёр чалавек, які пакараў смерцю нацысцкага злачынцу Адольфа Эйхмана5

Уладальніка гродзенскага блога S13 адправілі яшчэ на 15 сутак арышту

Кітай не шкадуе ніякіх грошай, каб перакупіць тэхналагічныя таленты3

Хто той сабака, што бегаў па вяршыні піраміды Хеопса і праславіўся на ўвесь свет?4

Васіля Верамейчыка прызналі палітвязнем

Наталля Пяткевіч: Тыкток стаў нашай ядзернай зброяй27

Катэдж у Мінску з саўнай і басейнам прадаюць амаль за 400 тысяч даляраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі13

Святкаваць трэці падзел Рэчы Паспалітай, даплачваць Гігіну і адсунуць Марзалюка: як Расія хоча перапісаць гісторыю Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →