Полк Каліноўскага афіцыйна пацвердзіў замену свайго камандзіра і заявіў пра рэфармаванне
Амаль два тыдні таму стала вядома па ўскосных звестках, што абавязкі камандзіра Палка Каліноўскага замест Дзяніса Прохарава («Кіта») стаў выконваць былы вядомы вясляр Павел Шурмей («Дзядзька»). Але афіцыйнае пацвярджэнне гэтаму прэс-служба палка дала толькі сёння.
Замена камандзіра ў Палку Каліноўскага падаецца прэс-службай вайсковага падраздзялення як частка агульнай рэформы па паляпшэнні яго эфектыўнасці, распачатай у красавіку 2024 года.
Пакуль што Шурмей, праўда, называецца толькі часовым выканаўцам абавязкаў камандзіра, хоць і адзначаецца, што «дадзенае прызначэнне было ўхвалена камандзірам часткі».
Акрамя замены камандзіра,
«ПКК працуе над тым, каб фінасавая справаздачнасць палка была празрыстай. Мы жадаем узмацніць давер да палка беларусаў, валанцёраў ды агулам усіх, хто падтрымліваў нас увесь гэты час».
Што да лёсу былога камандзіра, то «Дзяніс Кіт зараз займаецца іншымі важлівымі накірункамі палка, пра якія мы паведамім пазней».
Каментары