Пра гэта ён напісаў у сваім твітары.
Нягледзячы на выхад з перадвыбарнай гонкі, ён застанецца прэзідэнтам да канца свайго тэрміна.
Галоўнае пытанне, хто заменіць Байдэна ў якасці кандыдата ад Дэмакратычнай партыі. Асноўнай прэтэндэнткай лічыцца віцэ-прэзідэнтка ЗША Камала Харыс.
Але ў заяве пра выхад з перадвыбарнай гонкі Байдэн не паведаміў пра вылучэнне Харыс кандыдаткай на пасаду главы дзяржавы.
Кандыдата павінны вызначыць на з'ездзе Дэмакратычнай партыі, які мусіць адбыцца з 18 па 22 жніўня. Рэспубліканцы са сваім кандыдатам ужо вызначыліся — на выбары ідзе экс-прэзідэнт Дональд Трамп.
Каментары