Як апытанні ацэньваюць шансы Камалы Харыс перамагчы Дональда Трампа на выбарах у ЗША
Вядома, што падчас прэзідэнцкай гонкі ўсё можа змяніцца. Але падобна, што Камале Харыс будзе няпроста.
Апытанні паказваюць спрэчныя вынікі. Згодна з апошнім апытаннем, якое апублікавала CBSNews, калі б выбары адбыліся сёння, то за Харыс прагаласавалі б каля 48% выбарцаў супраць 51% за Трампа (за Байдэна прагаласавалі б 47% супраць 52%).
Падобную карціну малюе і апытанне, якое апублікавала выданне Politico — Байдэн там праграе Трампу, 42% супраць 43%. А каманда Харыс магла б абыйсці Трампа на адзін-тры адсоткі ў залежнасці ад таго, хто будзе ў ёй «другім тварам» (самай перспектыўнай называюць Хілары Клінтан). Таксама толькі 33% рэспандэнтаў палічылі, што Байдэн мусіў застацца кандыдатам.
У сваю чаргу, апытанне Ipsos паказала, што, нягледзячы на тое, што Байдэн і Харыс маюць амаль аднолькавыя шансы, 69% амерыканцаў лічаць Байдэна занадта старым для таго, каб быць прэзідэнтам. Пра Трампа тое самае кажуць 49% выбарцаў.
Але, згодна з грунтоўным апытаннем The Economist/YouGov, апублікаваным некалькі дзён таму, Байдэн быў бы папулярнейшы. За яго сёння прагаласавалі б 41% людзей супраць 43% за Трампа. Пры такім жа выбары за Харыс аддалі б свой голас 39%, за Трампа пры гэтым 44%.
Падобнага меркавання прытрымліваецца і апытанне па мадэлі 538, якое публікавала ABC News. Няглядзечы на тое, што агульныя вынікі Харыс прагназуюцца трохі вышэйшымі, у штатах, якія вагаюцца, у Байдэна лепшыя шансы — 48% супраць 33%.
Агульны рэйтынг ухвалення дзейнасці Камалы Харыс цяпер 38.6%, а 50.4% па стане на 17 ліпеня ёй незадаволеныя. Праўда, на гэта можа ўплываць агульная незадаволенасць Джо Байдэнам, рэйтынгі якой троху ніжэйшыя (38.5% і 56.2%).
Адметна, што ў гэтых выбарах у якасці незалежнага кандыдата збіраецца ўдзельнічаць Роберт Кэнэдзі малодшы — амерыканскі юрыст і сын Роберта Кенэдзі, брата колішняга прэзідэнта ЗША Джона Кенэдзі. Яго часта не ўлічваюць у апытаннях.
Канэдзі яднае антыпрышчэпачнікаў і прыхільнікаў канспіралогіі ды папулізму рознага кшталту. Ён можа стаць траянскім канём для любой з партый. Пакуль што ён забірае троху больш галасоў у дэмакратаў, чым у рэспубліканцаў, але ўсё можа змяніцца з часам.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Дзядулі Байдэну відавочна было цяжка адразу абвяргаць нахабную хлусню Трампа на дэбатах, але ў спакойных умовах ён мяркуе выдатна. Ўсё ж такі досед звыш за 50 гадоў знаходжання ў высокаканкурэнтнай амерыканскай палітыцы, а не сядзення на штыках і крамлёўскай падтрымцы. Манеўр Байдэна ўсё больш і больш пачынае выглядаць як бліскучая камбінацыя. Нешта кшталту таго, як нядаўна Макрон перагуляў Ле Пэн, калі амаль што ўсе аналітыкі прагназавалі яму гучную паразу.
Падаецца, што Байдэн выдатна зразумеў нашмат раней, што новыя выбары ўжо не пацягне, але прадоўжваў збіраць на сабе ўсе шышкі і цягнуў час выказваннямі кшталту "адмоўлюся, калі бог мяне параіць". Усё дзеля таго, каб дачакацца, каб рэспубліканцы намінавалі Трампа, а дэмакраты - яшчэ нікога. Трампа з вялікай помпай дамінавалі і яшчэ не кандыдат Байдэн адразу сыходзіць з гонкі. І жвавы толькі на фоне Байдэна Трамп маментальна апынаецца найстарэйшым кандыдатам у гісторыі ЗША, а супраць яго яшчэ зусім не старая Харыс. Якая, дарэчы, са сваім досведам выглядае нашмат лепей за простую афраамерыканку па гендэрнай квоце.
Па пытаннях ужо бачна, што Харыс адразу і без страт цалкам перахапляе пазітыўны рэйтынг Байдэна. Між тым да выбараў яшчэ амаль паўгады, аніякага кампрамата на яе няма і яна будзе толькі ўзмацняць свае пазіцыі.
А што можа супрацьпаставіць ёй Трамп, які ўжо ня можа даць заднюю? Ён няспынна хлусіць, мае крымінальны прысуд, перыядычна нясе жудасную бязглуздзіцу (бо таксама ўжо стары), пагражае аўтарытарызмам і рэпрэсіямі усім палітычным праціўнікам і былым уласным паплечнікам-здраднікам, чым толькі напампоўвае ўласны антырэйтынг.
Брава, дзядуля Джо! Дабро пераможа.