Грамадства1212

МЗС Польшчы абвяргае інфармацыю аб забароне на ўезд для беларускіх аўтамабіляў — Вячорка

Міністэрства замежных спраў Польшчы адмаўляе інфармацыю аб забароне з 1 жніўня ўезду ў краіну аўтамабіляў з беларускімі рэгістрацыйнымі нумарамі, паведаміў выданню «Позірк» галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, каментуючы чуткі, якія з'явіліся ў тэматычных чатах.

Франак Вячорка

Паводле слоў Вячоркі, Офіс Ціханоўскай знаходзіцца на сувязі з польскім МЗС, і ведамства запэўніла яго, што «зменаў пакуль не плануецца».

Вячорка адзначыў, што абмежаванні на ўезд для беларускіх аўтамабіляў пачалі дзейнічаць «па ўсім ЕС» з 1 ліпеня, аднак

Варшава «на просьбу беларускіх дэмакратычных сіл» увяла бестэрміновыя выключэнні для аўтаўладальнікаў з Беларусі ў выпадку, калі транспартны сродак, які ўязджае, не плануецца прадаваць.

Літва, дадаў дарадца, увяла аналагічныя выключэнні «на месяц».

«З Латвіяй і Эстоніяй гуманітарныя выключэнні нам яшчэ трэба будзе прапісаць і абмеркаваць», — сказаў Вячорка. 24 ліпеня ён мае намер абмеркаваць гэтае пытанне з эстонскімі ўладамі ў Таліне.

Каментары12

  • Польскі МЗС
    23.07.2024
    Пацьвяржаю, знаходзяцца на сувязі, лобабітыя і спінагнутыя да мяне піша, але я, як паспартыстка з Фрунзэнску заяўкі на новы дакумэнт прыгоннага, скідаю ў шуфляду, не праглядаю
  • Польскі МЗС
    23.07.2024
    Пал Палыча два тузіны гадоў асабіста ведаю, яму адказваю бывае, а Вячоркі Малыя мне ніхто
  • Жора
    23.07.2024
    А нашто тут проксі ў выглядзе Вячоркі?
    НН магла б узяць каментар у польскага МЗС наўпрост.

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася9

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

Сацыял-дэмакраты перамаглі ў другім туры выбараў у Літве2

Таццяна Хоміч расказала пра стан здароўя Марыі Калеснікавай

Упершыню беларускі брамнік згуляў у НХЛ. Які вынік?5

Шрайбман назваў краіны, якія маглі б весці перамовы з Лукашэнкам2

Губарэвіч адправіў у ЦВК дакументы для ўдзелу ў выбарах49

Чаму многія жыхары Грузіі, якая імкнецца ў ЕС, галасавалі за «Грузінскую мару»?13

Гэтай ноччу ўпершыню ў гісторыі НХЛ згуляе беларускі брамнік

Камандуючы ССА заявіў, што вайсковы спецназ гатовы да выбараў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася9

Гродна стаіць на вушах пасля прызнання папулярнага гарадскога сайта «экстрэмісцкім». Але на гэтым не скончылася

Галоўнае
Усе навіны →