«Акела прамахнуўся». У сеціве завірусілася пацешнае ВІДЭА, як брэсцкі кот паляваў на бусла
У тыктоку відэа з паляваннем ката на бусла на даху дома пад Брэстам набрала амаль 50 тысяч праглядаў. Аднак карыстальнікі сацсеткі засумняваліся ў тым, хто ў выпадку ўдалага палявання мог стаць здабычай, заўважыў Mogilev Online.
Відэаролікам падзяліўся тыкток-акаўнт «Дом брестского аиста», і ад карыстальнікаў адразу ж пасыпаліся дасціпныя і вясёлыя каментары.
«Рыжы самазабойца. Адзін узмах дзюбы і… апошняе жаласнае мяў», — напісаў адзін з каментатараў.
«Я нядаўна сама бачыла, як бусел на ката паляваў, і калі б не я, то паляванне б удалося!»
«Тут яшчэ хто каго б перамог… У бусла дзюба як адбойны малаток», — заўважыў яшчэ адзін каментатар.
«Кашак рызыкуе нарвацца на непрыемнасці!»,
«Кот, падобна, у сябе паверыў!» — іранізуюць падпісчыкі.
У выніку кацінае паляванне не было паспяховым. Бусел паляцеў, як толькі кот да яго наблізіўся.
Камічнасці моманту надало музычнае суправаджэнне і подпіс аўтара відэароліка: «Акела прамахнуўся».
Каментары