Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў прадставіў галоўнаму ўпраўленню ДАІ новага начальніка — Віктара Ратчанкова.
«Віктар Іванавіч пачынаў інспектарам, мінуў усе службовыя прыступкі, да апошняга часу быў намеснікам начальніка глаўка. На адказную пасаду назначаны той, хто ведае ўсе нюансы работы, — падкрэсліў міністр.
Палкоўніку Віктару Ратчанкову 40 гадоў. У 2018-2020 ён працаваў намеснікам начальніка ДАІ Мінскай вобласці, у 2020-2023 узначальваў ДАІ Магілёўскай вобласці, у 2023-2024 быў намеснікам начальніка ДАІ Беларусі.
Як паведамляла «Наша Ніва», Ратчанкоў у свой час асіметрычна адказаў мэру Магілёва, які здзекваўся з яго.
Папярэдні начальнік ДАІ Вадзім Гаркун узначальваў ведамства з лістапада 2021 года. Цяпер ён сышоў на пенсію, бо дасягнуў 50-гадовага ўзросту.
Каментары