У Мінску пачалі судзіць пяць чалавек па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі»
У віну ім ставяцца адразу шэсць артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму»
У Мінскім гарадскім судзе 26 ліпеня распачаўся суд па гучнай справе за «падрыхтоўку тэракту ў Дзень перамогі пад куратарствам Кіева», піша «Вясна».
Падрабязнасці справы агучваліся ў прапагандыскім фільме АНТ «Забойная пасылка смерці: хто і як хацеў здзейсніць тэракт у Дзень Перамогі».
Па справе праходзяць адразу пяць чалавек: 24-гадовы Валер Водзін, Андрэй Грыгор'еў, 30-гадовая Вікторыя Волчак, 25-гадовая Ганна Савачкіна і яе маці Таццяна Русак.
У віну ім ставяцца адразу шэсць артыкулаў, сярод якіх такія цяжкія як «здрада дзяржаве» (ч. 1 арт. 356 КК) і «акт тэрарызму» (ч. 2 арт. 289 КК).
Працэс у закрытым рэжыме будзе весці Сяргей Хрыпач, вядомымі сваімі жорсткімі прысудамі па палітычных справах.
Што характэрна, у фільме таксама паказалі сябра Савачкінай — Яўгена Багданенку, але яго па гэтай справе судзіць не будуць. Лёс яго праваабаронцам невядомы.
Каментары
Система лукашенко легла под россию и сделала всё, чтобы беларусов стало 7 миллионов (с учётом экономической миграции, политической миграции, уровня рождаемости и смертности беларусов), за 30 лет правления лукашенко.
К чему это, да к тому, что выдумывая, придумывая теракты, для рейтингов лукашенко, проводя репрессии, для удержания власти лукашенком, фальсифицируя очередной срок лукашенко на 5 лет, с продолжением убийств, пыток, репрессии, в Беларуси, через пять лет, останется 6 миллионов человек, которые будут не в состоянии, под прессом лукашенко и России, остаться титульной нацией в Беларуси. Беларусы обречены на ассимиляцию русскими, руками лукашенко.
Понятно, лукашенко хочет сохранить власть, награбленное и уйти от ответа за свои преступления, даже ценой уничтожения самих беларусов, беларуской нации и государства беларусов.
Для этого и нужны "теракты".