Свет55

Венгрыя спрасціла ўмовы ўезду для беларусаў і расіян

Венгрыя пашырыла дзеянне аднаго з тыпаў мясцовых дазволаў на жыхарства «нацыянальная карта» (Nemzeti Kártyával) на грамадзян Беларусі і Расіі. Адпаведнае рашэнне было прынята ўрадам 8 ліпеня, піша Reform.news.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Pexels.com

Раней дзеянне праграмы распаўсюджвалася толькі на грамадзян Сербіі і Украіны. З 9 ліпеня «нацыянальнай картай» могуць карыстацца грамадзяне Беларусі, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Малдовы, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі.

«Нацыянальная карта» прадугледжвае спрошчаныя ўмовы ўезду і знаходжання ў Венгрыі. Уладальнікі карты могуць уладкоўвацца на працу ў любых галінах (не толькі там, дзе назіраецца дэфіцыт кадраў) і прывозіць з сабой сям'ю.

Карта выдаецца на 2 гады, але можа працягвацца неабмежаваную колькасць разоў. Для працягвання не трэба здаваць тэст на культурныя веды. Праз тры гады ўладальнік карты можа атрымаць пастаянны дазвол на жыхарства.

Акрамя гэтага, па «нацыянальнай карце» грамадзян трэціх краін будуць упускаць у Венгрыю без праверак бяспекі. У Еўрасаюзе асцерагаюцца, што па такой схеме ў Еўропу могуць без праблем уехаць расійскія шпіёны. 

Каментары5

  • Пашпарт Новай Беларусі
    29.07.2024
    Са мной прапускаюць ў Вугоршчыну?
  • Паліт Бізнэсовец Кныровіч і Воля Павучыха
    29.07.2024
    Трэба пагаршаць ўмовы
  • Васіль
    29.07.2024
    Звярніце ўвагу на лявацкі спосаб падачы інфармацыі. Тут не ідзе гаворка ні пра якую "незалежную журналістыку". Адзін апошні сказ чаго варты: "У Еўрасаюзе асцерагаюцца, што па такой схеме ў Еўропу могуць без праблем уехаць расійскія шпіёны". Левая прапаганда, каб зрабіць з Орбана нейкага расейскага шпіёна, як з Трампа. Вядома ж, іншых спосабаў трапіць ў Еўрасаюз у расейскіх шпіёнаў няма. І гэта венгерскія прэм'ер-міністры на пенсію ідуць працаваць у газпрам.

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Усе навіны →
Усе навіны

Экіпаж танкера «Валганафта-239», які пацярпеў крушэнне ў Керчанскім праліве, яшчэ не выратавалі

Беларуска расказала пра сваю працу ў анлайн– і звычайным казіно4

Сёння складанае надвор’е для кіроўцаў, магчымыя перабоі ў руху грамадскага транспарту

У Мінску жыве «сабака-швабра»1

На выезд з Беларусі на польскай мяжы стаіць гіганцкая колькасць фураў1

Актывісты стварылі інтэрактыўную карту манументальнага мастацтва Беларусі

Разбуральны цыклон ударыў па французскім архіпелагу Маёта: імаверна, загінулі сотні людзей

Лукашэнка падарыў султану Амана пісталет-кулямёт Шпагіна5

Цана біткойна зноў пабіла гістарычны максімум

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

«Вы ж самі разумееце». Горкі маналог беларускага настаўніка

Галоўнае
Усе навіны →