У Беларусі затрымалі чатырох маладых людзей з Латвіі, паведаміла Міністэрства замежных спраў гэтай краіны. У МЗС паведамілі, што патэлефанавалі сваякі маладых людзей і паведамілі пра затрыманне. Інфармацыя ад афіцыйных уладаў цяпер удакладняецца, піша Delfi.lv.
Згодна з відэа, размешчаным у сацыяльных сетках, маладыя людзі прыехалі ў Беларусь на фестываль «Віва Браслаў». У машыне нібыта была выяўленая марыхуана, і ўсе чацвёра былі затрыманыя.
Латвійскае МЗС і раней настойліва рэкамендавала ўстрымацца ад паездак у Беларусь, а цяпер гэтую рэкамендацыю яшчэ раз паўтарыла. Паводле яго, падарожнікі ў Беларусі могуць падвергнуцца правакацыям з боку мясцовых спецслужбаў, быць ілжыва абвінавачанымі ў парушэнні беларускага заканадаўства і ў выніку арыштаваныя. Між тым магчымасці Латвіі па аказанні дапамогі такім людзям вельмі абмежаваныя.
Каментары