І пахвалілася, што ўмее выхоўваць мужчын.
У кулінарнай перадачы на СТБ спявачку Алену Ланскую спыталі, ці занята яе сэрца.
«Яно занята любоўю да музыкі, яшчэ ніхто не змог канкураваць з гэтым», — адказала яна.
Ланская патлумачыла, што з мужчынамі складана, бо яны патрабуюць шмат увагі.
«Але ў прафесіі, калі ў цябе музыка на першым плане, у тваім сэрцы ты цалкам складаешся з гэтага, то пачынаецца дызбаланс. Пачынаюць крыўдзіцца».
«Ведаеце, Алёна, вы не ўмееце гатаваць іх», — адказаў вядучы перадачы, гендырэктар СТБ Аляксандр Асенка.
«Мужчын? Я ўмею вас добра выхоўваць, гэта ўжо дакладна. Я вельмі шмат выхавала прафесіяналаў-мужчын, якія пасля асвойваліся, станавіліся на ногі і ўжо развіваліся самастойна».
Спявачка лічыць, што жанчына для мужчына — гэта муза, а мужчына для жанчыны — стрэс.
«Але без мужчыны немагчыма, жыццё не будзе яркім».
Каментары