Улады Курскай вобласці паведамілі аб трох збітых дронах і заклікалі здаваць кроў
Сілы СПА мінулай ноччу збілі ў Курскай вобласці тры ўкраінскія беспілотнікі, паведаміў в.а. губернатара Аляксей Смірноў.
Ён таксама напісаў у тэлеграме, што рэгіён на працягу апошніх сутак супрацьстаіць атакам, а экстраныя службы пераведзены на ўзмоцнены рэжым працы, піша Бі-бі-сі.
Паводле яго слоў, у прыгранічных раёнах вобласці медустановы папаўняюць запасы донарскай крыві.
«Здаць яе можна ў Курскім абласным клінічным цэнтры пералівання крыві і на мабільнай станцыі, якая будзе працаваць на Краснай плошчы абласнога цэнтра, — дадаў ён. — Заклікаю жыхароў не заставацца абыякавымі».
Баі на мяжы Сумскай вобласці Украіны і Курскай вобласці Расіі пачаліся 6 жніўня. Прычым менавіта на расійскай тэрыторыі.
Афіцыйных каментарыяў з боку Украіны не было, а вось Расія заявіла, што атака ўкраінскіх дыверсійных груп пачалася а 8-й раніцы ў аўторак.
У ёй нібыта брала ўдзел каля 300 байцоў 22-й механізаванай брыгады УСУ, якіх падтрымлівалі 11 танкаў і звыш 20 баявых браніраваных машын.
Каментары