Z-канал «Два маёры» паведамляе, што ўкраінскія вайскоўцы, нягледзячы на інтэнсіўныя ўдары расійскіх войскаў, прысутнічаюць у 11 населеных пунктах на расійскай тэрыторыі глыбінёй 15 км.
«Усю ноч працавала наша авіяцыя і БПЛА. Знішчалася вялікая колькасць праціўніка. Вораг на кантраляваных тэрыторыях разгортвае лагістыку, падвозіць ГЗМ і боепрыпасы. Мяркуючы па адкрытых крыніцах, рэгулярныя войскі праціўніка прысутнічаюць на глыбіні да 15 км. Шырыня фронту — 10-11 км», — піша канал.
Паводле яго інфармацыі, вечарам 6 жніўня УСУ прысутнічалі ў Любімаўцы, Абухоўцы, Пакроўскім, Тоўстым Лузе, Ніжнім Кліне, Дар'іне — усяго ў 11 населеных пунктаў.
«Прымаюцца меры па нармальным вывазе насельніцтва», — дадае канал.
Z-канал «Рыбар» піша, што ўкраінцы занялі тры населеныя пункты ў Курскай вобласці, то-бок замацаваліся там.
Уладзімір Пуцін сёння збірае Раду Бяспекі. Імаверна, Курская вобласць стане галоўнай тэмай пасяджэння.
Каментары