Пракоп'еў, Ягораў і Кныровіч: Мандат Ціханоўскай скончыцца 9 жніўня 2025 года
Фракцыя ў Каардынацыйнай радзе «Беларусы» выпусціла заяву наконт падаўжэнняў паўнамоцтваў Святланы Ціханоўскай на няпэўны перыяд.
Нагадаем, што падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» было вырашана, што паўнамоцтвы Святланы Ціханоўскай будуць захоўвацца да правядзення свабодных выбараў у Беларусі, а сама яна атрымлівае тытул нацыянальнай лідаркі.
«Лічым, што палажэнне аб бестэрміновым падаўжэнні мандата Святланы Ціханоўскай у якасці нацыянальнай лідаркі, замацаванае ў «Пратаколе аб узаемадзеянні КР, АПК і Офіса Святланы Ціханоўскай», недапушчальна і падрывае давер да ўсіх дэмакратычных сіл Беларусі ў цэлым.
Любое палітычнае кіраўніцтва павінна падпарадкоўвацца прынцыпу дакладна ўсталяванага часавага абмежавання паўнамоцтваў. Адсутнасць такіх рамак стварае рызыку змяншэння празрыстасці ў прыняцці рашэнняў і зніжэння адказнасці перад выбаршчыкамі, а таксама парушае асновы дэмакратыі, нават калі ў дадзены момант паўнамоцтвы нацыянальнага лідара абмежаваныя», — заяўляюць Пракоп'еў, Кныровіч і Ягораў.
«У сувязі з вышэйпададзеным, заяўляем, што мандат Святланы Ціханоўскай як нацыянальнага лідара з 9 жніўня 2025 года будзе несапраўдным да праходжання новай працэдуры пацверджання. Дэмакратычныя сілы павінны паказваць прыклад, прытрымліваючыся прынцыпаў выбарнасці і змяняльнасці», — рэзюмуюць члены фракцыі.
Каментары