Самая высокая цана на другаснае жыллё — у Цэнтральным раёне сталіцы.
У базе realt.by цяпер 8,4 тысячы аб'яў аб продажы кватэр на другасным рынку жылля Мінска. Траціна з іх (36%) — у Кастрычніцкім раёне, пятая частка (22%) — у Першамайскім.
Сярэдні кошт квадратнага метра, згодна з гэтай базай, цяпер складае 1615 даляраў — гэта максімум з 2015 года.
Самая высокая цана ў Цэнтральным раёне — 1846 даляраў у сярэднім за «квадрат», самая нізкая — у Заводскім (1462 даляры).
У абласных цэнтрах сярэдняя цана за «квадрат», калі глядзець па гэтай базе, наступная: Брэст — 992 даляры, Віцебск — 759, Гомель — 787, Гродна — 847, Магілёў — 808.
Каментары