Аказваць паслугі будуць як айчынныя медыкі, так і кітайскія спецыялісты.
Цэнтр традыцыйнай кітайскай медыцыны плануюць адкрыць у індустрыяльным парку «Вялікі камень». Гэтае пытанне сёння абмеркавалі ў Міністэрстве аховы здароўя дэлегацыі Беларусі і Кітая, паведамляе СТБ.
У аснову работы новага цэнтра лягуць традыцыйныя кітайскія падыходы ў спалучэнні інавацыйнымі метадамі лячэння. Аказваць паслугі будуць як айчынныя медыкі, так і спецыялісты КНР.
Галоўны пазаштатны спецыяліст па нетрадыцыйных метадах лячэння Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Сівакоў адзначыў, што традыцыйная кітайская медыцына даволі даўно практыкуецца ў нашай рэспубліцы.
Прадугледжваецца развіваць гэты напрамак на новым этапе з улікам прымянення лекавых сродкаў традыцыйнай кітайскай медыцыны, а таксама сучасных тэхналогій рэфлексатэрапіі.
Каментары