Паводле Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, у краіне расце колькасць доўгажыхароў.
Тры жыхары Беларусі дасягнулі ўзросту 110 гадоў, расказаў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Арол, паведамляе БелТА.
Паводле яго слоў, у краіне расце колькасць доўгажыхароў. Па апошніх звестках, узросту больш за 100 гадоў дасягнулі звыш 600 чалавек. Цягам апошніх дзесяці гадоў іх колькасць складала каля 400. У 2023 годзе было каля 500 доўгажыхароў.
Мікалай Арол удакладніў, што з ліку ўсіх доўгажыхароў тром жыхарам Беларусі больш за 110 гадоў.
Усе людзі гэтага дастойнага ўзросту знаходзяцца на ўліку ў тэрытарыяльных цэнтрах сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Іх віншуюць з днём нараджэння і іншымі святамі.
Датычна гендэрнага складу намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дадаў, што 66% людзей старэйшых за 65 гадоў — жанчыны. Гэта значыць, на дзвюх жанчын гэтага ўзросту прыпадае адзін мужчына.
-
«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе
-
«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ
-
Жыхароў Гомельшчыны выклікаюць у пракуратуру, каб узяць абавязальніцтвы аб «належных паводзінах» падчас выбараў
Каментары
і сярод ейных сябровак і знаймых таксама былі такія выпадкі