Грамадства11

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў

Сталі вядомыя імёны яшчэ 10 памілаваных палітвязняў. Учора было вядома пра пяць чалавек.

Сярод іх:

  • Аляксандр Емяльянаў
  • Ігар Барысаў
  • Аляксандр Пастэрняк (Пасцерняк)
  • Уладзіслаў Папоў
  • Аляксандр Жандараў
  • Сяргей Мацюхевіч
  • Яўген Нарэйка
  • Андрэй Астрацоў
  • Віталь Чарнавусаў
  • Зоя Баранава.

Аляксандр Емяльянаў быў затрыманы 10 кастрычніка 2022 года. Яму былі выстаўленыя абвінавачванні: арт. 368 (абраза Лукашэнкі) і арт. 130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варожасці ці варажнечы). Вынік суда: 3 гады

Ігар Барысаў быў затрыманы ў красавіку 2023 года і абвінавачаны па чатырох артыкулах, прысуд быў невядомы.

Аляксандра Пасцернака затрымалі ў маі 2023 года і абвінавацілі па ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) і арт. 361-(садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), вынік суда таксама быў невядомы.

Уладзіслаў Папоў быў затрыманы ў студзені 2023 года, па артыкуле ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) быў асуджаны да двух гадоў калоніі)

Аляксандр Жандараў (Жандораў) быў асуджаны па арт. 130 (распальванне варожасці) — вынік невядомы.

Сяргей Мацюхевіч (яго затрымалі ў жніўні 2022 года) па тым жа артыкуле быў асуджаны на тры гады. 

Яўген Нарэйка быў затрыманы 20 студзеня 2022 года. Абвінавачванні: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак), арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі…), арт. 130 (распальванне варожасці ці варажнечы) — асуджаны на чатыры гады.

Андрэй Астрацоў быў затрыманы 7 верасня 2021 года. Абвінавачванні: арт. 364 (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 366 (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы….) —асуджаны на чатыры гады)

Віталь Чарнавусаў быў затрыманы 25 ліпеня 2022 года, быў абвінавачаны па арт. 361-2 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання), асуджаны на пяць гадоў.

Зою Баранаву асудзілі па артыкулах 368 і 369 (абраза Лукашэнкі і абраза прадстаўніка ўлады)

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра памілаванне 37 чалавек і былі названыя першыя пяць прозвішчаў: гэта Аляксандр Фікаў, Таццяна Біруля, Анжэла Сікорская, Міхаіл Корзун, Кацярына Джыг.

Каментары1

  • пачтальон печкин
    17.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа3

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →