Дом загінулых дзяцей пад Краснаярскам праветрываўся пасля апрацоўкі дыхлафосам
Дом сям'і, у якой загінула чацвёра дзяцей ад атручвання, дзве гадзіны праветрываўся пасля выкарыстання дыхлафосу. Загінуць ад яго яны не маглі, заявіў ТАСС дзядзька загінулых дзяцей Аляксей Вінаградаў.
«Я не веру ў версію атручвання дзяцей дыхлафосам, бо дакладна ведаю, што дом пасля выкарыстання сродку праветрываўся мінімум дзве гадзіны. А потым, пасля праветрывання, дзеці былі яшчэ нейкі час на вуліцы і не заходзілі ў дом», — паведаміў Вінаградаў.
Следства разглядае некалькі версій атручвання, сярод якіх адна з асноўных — атручэнне ў выніку удыхання пароў інсектыцыдным аэразолем. Раней СК паведамляў, што ў пробах атручанай сям'і былі выяўленыя сляды інсектыцыднага сродку ад насякомых. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пробах былі выяўленыя сляды піперанілбутаксіду, які ўваходзіць у склад дыхлафосу.
Медыцынскі дырэктар Інстытута аналітычнай таксікалогіі кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Лаўцэвіч (Санкт-Пецярбург) распавёў ТАСС, што для атручвання дыхлафосам неабходная яго вельмі вялікая канцэнтрацыя.
«Аэразоль у дыхлафосе — гэта наогул вельмі тонкая плёнка, якая можа на нешта асесці. То-бок, гэта трэба было, умоўна кажучы, мыць посуд дыхлафосам, каб атруціцца. Але і тое, я кажу, што гэта не тая доза, якая магла прывесці да такога выніку», — адзначыў Лаўцэвіч.
Каментары
Я ўпэўнены, што ніхто гэтым не пераймаўся, прыйшлі два калхазаны, паразьлівалі атруту "на вока", "як звычайна", а ўжо праветрываньне дык і ўвогуле было перакладзена на саміх жыльцоў. Наглядзеўся я на працу камунальных службаў у сваім уласным двары, гэта ўвогуле анегдот. І ў тым выпадку, упэўнены, працавалі такія самыя "ваеннапалонныя" "санітары".
Дзядзька той ведае, што з "санітараў" тых хрэн што спагоніш, а з крамай - зусім іншая справа... Вось і ўся прырода ягоных цьвержаньняў.