Вайна33

Расійскі вайсковец па загадзе камандзіра падпаліў сваё аўто. У выніку згарэлі два танкі і чатыры бронетранспарцёры

Адзін дурань загадаў — другі выканаў.

Скрын відэа: dosye_shpiona / Telegram

Відэа, на якім расійскі вайсковец сярод поля з высокай пасохлай расліннасцю падпальвае свой аўтамабіль, з'явілася ў расійскім тэлеграм-канале «Дасье шпіёна».

Як тлумачыць сам вайсковец, камандзір забараніў яму выкарыстоўваць аўтамабіль без дазволу. А калі загад быў парушаны, то ў якасці пакарання камандзір загадаў знішчыць аўтамабіль.

Russian soldier sets his car on fire on orders from commander Российский солдат поджег свою машину по приказу командира Расійскі вайсковец па загаду камандзіра падпаліў свой аўтамабіль
Скрын відэа: dosye_shpiona / Telegram

Вайсковец аблівае сваю «Ніву» вадкасцю з некалькіх пластыкавых бутэлек і падпальвае. Ад успышкі полымя ледзь не загараецца сам.

Відэа суправаджаецца інфармацыяй аб тым, што выпадак адбыўся ў адным з падраздзяленняў 42-й мотастралковай дывізіі, якое размешчана ў Арэхаўскім раёне Запарожскай вобласці.

Таксама паведамляецца, што некантралюемае полымя ахапіла поле і лясную паласу, у якой размяшчалася баявая тэхніка падраздзялення. У выніку пажару быццам бы згарэлі чатыры бронетранспарцёры МТ-ЛБ і два танкі Т-72.

Каментары3

  • Burn mthrfckr burn!
    25.09.2024
    Дзякуй за службу, байцы!)))
  • :)
    25.09.2024
    А второго-то зачем дурнем называете? Может, он так и планировал - "сейчас вы у меня, с*ки, повоюете!" )
  • бабруйчанін
    26.09.2024
    Мабыць падобным чынам выканалі дамову з сбУ грУ?? 4 бэхі па 3т$ два танчіка па 5 Усяго 22 т$ )))

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дадайце палову шклянкі солі падчас мыцця адзення. Эфект вас здзівіць5

Еўрасаюз бярэцца ствараць альтэрнатыву Starlink8

Украінскае МЗС паведаміла, на якія перамовы і гарантыі Мінск мае права прэтэндаваць9

Трамп заявіў, што вайскоўцы ведаюць, адкуль вылятаюць дроны, але з нейкай прычыны маўчаць1

Ва УСУ заявілі пра наяўнасць ва Украіны лазернай зброі4

Трамп: Я магу перагледзець дазвол Украіне біць дальнабойнымі ракетамі па Расіі12

Польшча абвясціла ў вышук беларуса па падазрэнні ў дыверсіях

Палкоўнік Булаўка: Усе гэтыя арышты, пасадкі паказваюць моц дзяржавы13

Памёр Анатоль Дастанка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім

Галоўнае
Усе навіны →