Расійскія вайскоўцы засеклі мячом украінскага палоннага і знялі на відэа
У ахвяры былі звязаныя рукі, а на мячы надпіс «За Курск».
Здымак акрываўленага цела мужчыны ў форме ўкраінскіх узброеных сілаў з уваткнутым мячом разляцеўся ў сацыяльных сетках.
Як пазней высветлілася, варварскае забойства адбылося ў Навагродаўцы ў Пакроўскім раёне Данецкай вобласці. На мячы відаць надпіс «За Курск». Рукі ахвяры былі заматаныя скотчам.
Локация: Новогродовка, Донецкая обл. https://t.co/P9v5sWqsjF
Упаўнаважаны па правах чалавека Украіны Дзмітрый Лубінец падкрэсліў, што такія дзеянні з'яўляюцца грубым парушэннем Жэнеўскай канвенцыі аб абыходжанні з ваеннапалоннымі.
Амбудсмен запэўніў, што накіраваў лісты ў Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа і ААН, каб яны зафіксавалі чарговае парушэнне правоў чалавека з боку Расіі.
Лубінец заўважыў, што такія паказальныя пакаранні смерцю накіраваныя на дэмаралізацыю ўкраінскага грамадства. «Аднак, бачачы такія дзеянні, мы павінны станавіцца яшчэ больш рашучымі ў барацьбе супраць агрэсара», — дадаў абмудсмен.
Каментары