Грамадства77

Жанчыну, якая змагалася з «педафільскім лобі», адправілі на прымусовае лячэнне ў псіхбальніцу

Жыхарка Валожына Наталля Мікуліч тры гады спрабавала давесці, што зяць гвалтаваў яе ўнучку. Яна хваліла Аляксандра Лукашэнку і Алега Гайдукевіча, але гэта не дапамагло вырашыць праблемы. У выніку на жанчыну завялі некалькі крымінальных спраў, ёй пагражала да пяці гадоў калоніі.

Наталля Мікуліч. Фота з яе фэйсбука

Наталлі Мікуліч вынеслі прысуд 11 верасня. У абноўленым спісе «экстрэмістаў» ад МУС, з'явілася і яе імя. Там сказана, што жанчыне прысудзілі «прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары з узмоцненым назіраннем».

Скрыншот спіса МУС

Прымусовае лячэнне з узмоцненым назіраннем можа адбывацца ў мінскіх Навінках. Там ёсць асобны будынак, дзе знаходзяцца закрытыя камеры для хворых. Людзі, якія там знаходзіліся, кажуць, што гэта падобна на рэжым у СІЗА, але расклад больш жорсткі.

Не радзей, чым кожныя паўгода, медыцынская камісія вызначае, ці можна адпусціць чалавека дадому.

52-гадовая Наталля Мікуліч родам з Вілейкі, але ўрэшце асела ў Валожыне. Выйшла замуж, нарадзіла дачку. Прынамсі раней Наталля займалася дробным бізнэсам, у яе была крама адзення.

Апошнія гады Наталля прысвяціла таму, каб пакараць зяця. Жанчына пераконвала грамадства ў тым, што ён гвалтаваў сваю дачку — адпаведна, унучку Наталлі.

Адзін з допісаў Наталлі. Такіх яна рабіла па некалькі за дзень. Скрыншот з фэйсбука

Падчас змагання з зяцем Наталля Мікуліч абрала цікавую стратэгію — яна стала зацята падкрэсліваць сваю адданасць Аляксандру Лукашэнку, спадзеючыся, што той дапаможа, пісала яму лісты. Таксама яна ўступіла ў партыю ЛДПБ. Алегу Гайдукевічу яна перыядычна дзякавала ў сацсетках за падтрымку.

Яе сцверджанні не пацвердзіліся, а зяць выйграў некалькі пазоваў за паклёп. Але Наталля не супакоілася і працягвала атакаваць зваротамі дзяржаўныя органы, дайшла да асабістай сустрэчы з Кубраковым.

У выніку на яе завялі крымінальную справу. Судзілі жанчыну па трох артыкулах — «распальванне варожасці або разладу» (ч. 1 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК) і «паклёп» (арт. 188 КК).

Ёй пагражала да пяці гадоў са штрафам, але суд вырашыў, што жанчына не магла адказваць за свае дзеянні.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Крэйзі
    27.09.2024
    Лукафільскае лобі перамагло
  • Белорус
    27.09.2024
    А что она хотела? Она не слышала, как президент хвалил гомосексуалистов и прочих извращенцов в высоких кабинетах??? Идти против педофилов и пидара@ов есть нынче экстремизм .
  • Пул1
    27.09.2024
    Белорус, в узких кругах поговаривают что и сам президент на старости уже стал немного того, как бы это политкорректно выразится, короче, стал не против этих всех «европейских ценностей»

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Усе навіны →
Усе навіны

У Беластоку выклікалі «на паядынак» і збілі да страты прытомнасці 16-гадовага беларуса4

Тры новыя станцыі метро адкрыюць у Мінску да канца года

Аўстрыя лёгка замяніла расійскі газ энергіяй ветру

Прэмію Гедройця сёлета атрымаў Валянцін Акудовіч2

Канадскі прафесар заклікаў беларусаў да выключнай стрыманасці ў пытанні дыстанцыявання ад Расіі25

У Ізраілі ўхвалілі пагадненне аб спыненні вайны з «Хезбалой»3

Рэжысёр Сяргей Лазніца расказаў, як ствараўся фільм «У тумане» і чаму яго цэнзураваў Мінкульт1

Новы кампактны апрасняльнік не дасць загінуць ад смагі ў моры2

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта2

Чаму так рэзка даражэе даляр і чаго чакаць у бліжэйшай будучыні? Спыталі ў эксперта

Галоўнае
Усе навіны →