Здароўе11

Чалавек здольны змяніць многае, а што з уласным старэннем?

Медыкі навучыліся лекаваць многія хваробы, але пакуль няздольныя спыніць працэс старэння. Ці гэта штосьці непадуладнае чалавеку?

Фота: pixabay.com

Новае даследаванне паказала, што чаканая працягласць жыцця ў краінах з высокім узроўнем даходаў больш не расце так хутка, як у XX стагоддзі.

На працягу XX стагоддзя медыцынскія дасягненні і паляпшэнне сістэм аховы здароўя прывялі да значнага павелічэння працягласці жыцця. У некаторых з найбольш «доўгажывучых» краін сярэдняя працягласць жыцця пры нараджэнні павялічвалася прыкладна на тры гады за дзесяцігоддзе.

Першапачаткова гэта было звязана са скарачэннем дзіцячай смяротнасці, а затым — са зніжэннем смяротнасці сярод людзей сярэдняга і старэйшага ўзросту. Напрыклад, у Беларусі ў 1897 годзе сярэдняя працягласць жыцця складала 38 гадоў, а да 2000 года яна ўзрасла да 69 гадоў.

Аднак, згодна з новым даследаваннем, вынікі якога апублікаваныя ў часопісе Nature Aging, рост гэтых паказчыкаў у краінах з высокім узроўнем даходаў цяпер адбываецца павольней. Паводле прагнозаў, за наступныя тры дзесяцігоддзі чаканая працягласць жыцця павялічыцца толькі на 2,5 года.

Як паведамляе Live Science, навукоўцы прааналізавалі даныя за перыяд з 1990 па 2019 год у дзесяці краінах з самымі высокімі паказчыкамі даўгалецця: Аўстраліі, Францыі, Італіі, Японіі, Паўднёвай Карэі, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі, Ганконгу і ЗША. На падставе гэтых даных праведзены рэтраспектыўны аналіз для прагназавання будучых тэндэнцый у працягласці жыцця ў гэтым стагоддзі.

Вынікі паказалі, што пасля 2010 года паляпшэнні ў гэтай сферы значна запаволіліся. Шанцы людзей сучасных пакаленняў дажыць да 100 гадоў застаюцца нізкімі: для жанчын — 5,1%, для мужчын — 1,8%. Найбольшая верагоднасць дасягнуць стагоддзя сярод дзяцей, народжаных у 2019 годзе, назіраецца ў Ганконгу: для дзяўчынак — 12,8%, для хлопчыкаў — 4,4%.

Па словах даследчыкаў, найбольш імавернае тлумачэнне замаруджвання росту працягласці жыцця звязана з тым, што чалавецтва набліжаецца да натуральнай мяжы жыцця. З павелічэннем колькасці людзей, якія дажываюць да старэчых гадоў, асноўнымі прычынамі смяротнасці становяцца фактары, звязаныя з натуральным старэннем — паступовым зношваннем клетак і тканак, якое непазбежна з часам.

Мы навучыліся прадухіляць дзіцячую смяротнасць ад адру, але пакуль не можам спыніць працэс старэння, калі чалавек дасягае 60, 70 гадоў і старэй.

Джэй Альшанскі, вядучы аўтар даследавання і прафесар эпідэміялогіі і біястатыстыкі ў Ілінойскім універсітэце ў Чыкага, адзначае, што барацьба з асобнымі захворваннямі, звязанымі са старэннем, як, напрыклад, хвароба Альцгеймера ці рак, — гэта накшталт наклейвання «часовага пластыру выжывання». Гэта толькі часовае рашэнне, якое адтэрміноўвае праблему, але не ліквідуе асноўную прычыну — старэнне.

Навуковец падкрэслівае, што для далейшага павелічэння даўгалецця неабходна надаць больш увагі даследаванням біялогіі старэння. Знаходжанне спосабаў запаволіць або спыніць клеткавае старэнне можа дазволіць людзям даўжэй захоўваць маладосць і палепшыць агульную якасць жыцця ў сталым узросце.

«Цяпер трэба засяродзіцца на вытворчасці самага каштоўнага рэсурсу на Зямлі — здаровага жыцця», — адзначыў вучоны ў інтэрв'ю выданню.

Каментары1

  • відьмаявідьма
    09.10.2024
    "самага каштоўнага рэсурсу на Зямлі — здаровага жыцця», — адзначыў вучоны"

    хмык. гэта пры амаль катастрафічным ужо пагаршэнні экалогіі

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі самалёт скінуў бомбу на школу ў Белгарадскай вобласці4

МУС паказала трэніроўку разгону мітынгаў ФОТЫ13

Арыштаваны дом Цапкалаў у Мінску не прадалі на аўкцыёне — не знайшлося ахвотных1

Wyborcza паведамляе пра вобшук у Агнешкі Рамашэўскай — сама яна гэта адмаўляе6

Літоўская мытня чарговы раз ускладніла ўмовы для транзіту аўто з ЗША ў Беларусь. Якія аўто цяпер могуць захраснуць у порце Клайпеды?5

У кафэ ў Брэсце можна разлічыцца лісцем2

МТЗ правёў краш-тэст сваёй сякеры: інструмент пераехалі трактарам ВІДЭА7

Даляр узяў адзнаку 3,4 рубля

Стане яшчэ халадней. Днём будзе з мінусам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА53

Былога каліноўца, якога затрымалі ў В’етнаме, імгненна выдалі спецслужбам Лукашэнкі ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →