Сёння ў Стакгольме Нобелеўскі камітэт назваў імя лаўрэата па літаратуры. Ім стала карэйская пісьменніца Хан Кан.
Прэмію ўручылі з фармулёўкай «за напружаную паэтычную прозу, якая супрацьстаіць гістарычным траўмам і агаляе далікатнасць чалавечага жыцця».
Хан Кан (нарадзілася ў 1970 годзе) выкладае пісьменніцкае майстэрства ў Сеульскім інстытуце мастацтваў і ў 2016 годзе стала лаўрэатам Букераўскай прэміі за раман «Вегетарыянка».
У 2018 годзе яе раман «Любімаму сыну» быў адабраны для арт-праекта шатландскай мастачкі Кэці Патэрсан «Бібліятэка будучыні». Ён будзе апублікаваны ў 2114 годзе ў анталогіі з 100 тэкстаў. Да таго часу рукапіс будзе захоўвацца ў Deichmanske bibliotek у Осла ў нявыдадзеным і непрачытаным выглядзе.
У 2021 годзе Хан Ган апублікавала раман «Я не развітваюся», у якім вачыма трох жанчын паказана паўстанне на востраве Чэджудо ў 1948 годзе.
У пятніцу а 12-й па мінскім часе будзе названы нобелеўскі лаўрэат прэміі міру, а ў наступны панядзелак нобелеўскі тыдзень завершыцца абвяшчэннем прэміі па эканамічных навуках.
Каментары