Фестываль незалежнай беларускай культуры адбудзецца ва Уроцлаве 16-20 кастрычніка 2024 года. Імпрэза пройдзе ўжо 12-ы раз.
У праграме фестывалю 2024 года — 19 разнастайных мерапрыемстваў, ад спектакляў і дыскусій да кніжнага кірмаша і канцэртаў.
У першы дзень фестывалю, 16 кастрычніка, пройдзе экскурсія па выставе у Музеі Пана Тадэвуша і пакажуць спектакль «Неверагоднае славянства».
У другі дзень, 17 кастрычніка, адбудзецца адкрытая дыскусія «Пераадольванне стэрэатыпаў. Беларусы, палякі і літоўцы» і пакажуць спектакль «@.КЛЯЦЦЕ».
18 кастрычніка плануецца паказ фільма «Выпадковы прэзідэнт» і дыскусія.
19 кастрычніка адкрыецца выстава графікі Юліі Грыцук «Не знікай». А таксама будзе працаваць творчая прастора для дзяцей «Ствараем разам».
У апошні дзень фестывалю, 20 кастрычніка, адбудзецца літаратурная сустрэча «Што далей у літаратуры?» з удзелам Святланы Курс / Евы Вежнавец, Уладзіміра Някляева і Насты Кудасавай, адкрыецца фотавыстава «Постаць».
Больш поўную праграму фестывалю можна пабачыць тут.
Каментары