Грамадства33

20 гадоў таму ў Беларусі прайшоў рэферэндум, які дазволіў Лукашэнку балатавацца бясконца

Да 2004 года Канстытуцыя Беларусі давала права грамадзяніну балатавацца на выбарах прэзідэнта толькі два разы. Лукашэнка гэта змяніў праз спрэчны рэферэндум і застаецца ва ўладзе дагэтуль, піша «Радыё Свабода».

Пасьля 2004 году Лукашэнка можа перавыбірацца колькі заўгодна

У 2004 годзе ў Беларусі прайшоў трэці рэфэрэндум аб зьмене Канстытуцыі, якая абмяжоўвала знаходжаньне прэзыдэнта на пасадзе двума тэрмінамі. Наперадзе былі выбары прэзыдэнта 2006 году, і паводле Канстытуцыі Лукашэнка ня мог на іх балятавацца. Ён вырашыў правесьці рэфэрэндум, які б зьняў гэтае абмежаваньне. Рэфэрэндум выклікаў пратэсты ў грамадзтве.

У бюлетэні для галасаваньня на рэфэрэндуме 17 кастрычніка 2004 году было толькі адно пытаньне:

  • «Ці дазваляеце вы першаму прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Лукашэнку А. Р. удзельнічаць у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь у выбарах прэзыдэнта і ці прымаеце частку першую артыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: «Прэзыдэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, вольнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаваньні»?»

У той жа час паводле артыкула 112 Выбарчага кодэксу была норма, што на рэфэрэндум ня могуць выносіцца пытаньні, «зьвязаныя з выбраньнем і вызваленьнем Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь».

Лукашэнка сумясьціў рэфэрэндум з выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя — БНФ зладзіла байкот выбараў і рэфэрэндуму. Пра незаконнасьць рэфэрэндуму асобную заяву выпусьціў Беларускі Хэльсынскі камітэт. У дакумэнце намеры Лукашэнкі зьвязалі з эпохай савецкага таталітарызму і сталінска-брэжнеўскімі часамі. Супольнасьць праваабаронцаў тады дадала, што пастанова аб рэфэрэндуме груба парушае заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Якія былі вынікі

ЦВК заявіла, што 79,42% грамадзян прагаласавалі за безьлімітную магчымасьць Лукашэнкі балятавацца ў прэзыдэнты. Супраць, паводле Ярмошынай, былі толькі 9,90%.

Тым часам паводле ўсебеларускага апытаньня грамадзкай думкі, праведзенага The Gallup Organization / Baltic Surveys у канцы верасьня 2004 году, за зьмену Канстытуцыі былі гатовыя прагаласаваць 39% апытаных, супраць — 32,5%, астатнія на той момант яшчэ ня вызначыліся.

Замежная рэакцыя

АБСЭ і іншыя міжнародныя арганізацыі крытыкавалі афіцыйны Менск за парушэньні на выбарах і рэфэрэндуме і іх непразрыстасьць. Яны не пырзналі гэтую кампанію свабоднай і справядлівай.

ЗША ў кастрычніку 2004 году ўхвалілі фэдэральны закон «Акт аб дэмакратыі ў Беларусі», які дазваляе амэрыканскую дапамогу палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія працуюць у сфэры разьвіцьця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш падпісаў гэты закон пасьля рэфэрэндуму ў Беларусі 20 кастрычніка 2004 года. Ён заявіў, што ЗША «будуць супрацоўнічаць з нашымі саюзьнікамі і партнэрамі, каб дапамагчы тым, хто імкнецца вярнуць Беларусь на належнае месца сярод эўраатлянтычнай супольнасьці дэмакратычных краін». Потым гэты закон некалькі разоў дапрацоўваўся і прымаўся нанова.

Расею тады толькі чатыры гады ачольваў яшчэ малады прэзыдэнт Уладзімір Пуцін. Ён тады адкрыта гаварыў, што ня пойдзе на зьмену Канстытуцыі. Лукашэнка ня здолеў угаварыць Пуціна спалучыць рэфэрэндум з падпісаньнем Канстытуцыйнага акту так званай Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка абвясьціў аб правядзеньні рэфэрэндуму ў дзень агульнарасейскай жалобы па загінулых у Беслане (тады тэрарысты захапілі школу, загінула шмат дзяцей). Першыя тры дні пасьля правядзеньня гэтага рэфэрэндуму расейскія СМІ рэзка крытыкавалі Лукашэнку і ягоныя мэтады кіраваньня.

Лукашэнка ўжо тады знаходзіў эўрапейскіх палітыкаў, якія падтрымлівалі яго. Адным з такіх у 2004-м стаў кіраўнік польскай папулісцкай партыі «Самаабарона» Анджэй Лепэр. Ён асабіста на запрашэньне Лукашэнкі прыбыў у Менск і выказваўся ў яго падтрымку. Праз тры гады гэтая радыкальная партыя правалілася на выбарах у Польшчы, а сам Лепэр у 2011-м скончыў жыцьцё самагубствам.

Пратэсты ў Менску

На наступны дзень пасьля рэфэрэндуму ў Менску прайшлі масавыя акцыі пратэсту, якія скончыліся разгонам пратэстоўцаў. Аднаго з арганізатараў акцыяў Паўла Севярынца ў 2005 годзе асудзілі на 3 гады «хіміі». Палітык адбываў пакараньне ў вёсцы Малое Сітна, дзе працаваў на лесанарыхтоўках.

Пратэсты ладзіліся ня толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах Беларусі, напрыклад у Віцебску, дзе таксама былі затрыманьні.

Каментары3

  • где референдум ?
    17.10.2024
    Какой референдум. ???
    Прошёл очередной, незаконный захват власти.
  • ;
    17.10.2024
    Лохтарат неистстсвовал
  • Улад
    17.10.2024
    На тым рэферэндуме не было пытання аб праве чалавека балатавацца бясконца. Так і гаварылі: Ну яшчэ 1 раз, бо зараз у свеце так неспакойна! тэрарысты! дзетак пабілі! І ў бюлетэне на паказалі, як зараз выглядае частка 1 артыкула 81 Канстытуцыі. Каб людзі разумелі, якія змены прапануюць. Як было і як будзе. Што выкінуць пра "два тэрміны".
Усе навіны

Як атрымліваюць павышэнні на АНТ? Расказваем на прыкладзе кар'еры прапагандыста Занковіча2

Два найбуйнейшыя фотабанкі паведамілі пра зліццё, каб канкураваць са штучным інтэлектам

Марк Цукерберг заявіў пра адмову ад фактчэкераў і «вяртанне да каранёў»6

Украінскія вайскоўцы зноў нанеслі ўдар па камандным пункце расійскай арміі на Куршчыне

Каля берагоў Малайзіі разбілася расійская ладдзя з беларусам на борце

Мінск днямі цалкам перавядуць на артэзіянскую ваду1

Беларус, які зладзіў дэбош у Тайландзе, папрасіў прабачэння ў паліцыі1

Калекцыянер знайшоў у Беластоку абгорткі для цукерак, надрукаваныя ў Гродне больш за сто гадоў таму

Спікер літоўскага парламента заклікаў не пагаршаць умовы для беларусаў у Літве8

больш чытаных навін
больш лайканых навін
Грамадства83

«Перагар на ўвесь кабінет». Блогерка паскардзілася на доктара, які адмовіў ёй у бальнічным. У гісторыю ўмяшалася Мінздароўя