Прэзідэнт Украіны на спецпаседжанні Еўрапейскай рады прадставіць «план перамогі», інструмент Украіны для прымусу Расіі да міру, паведамляе яго прэс-служба.
«Цяпер мы ў дарозе ў Брусель. Адбудзецца спецыяльнае пасяджэнне Еўрапейскай рады на ўзроўні лідараў. Прадстаўлю План перамогі — наш інструмент прымусу Расіі да міру. Усе еўрапейскія лідары пачуюць, як трэба ўмацаваць нашы пазіцыі. Нам трэба завяршыць гэтую вайну справядліва», — напісаў ён у сацсетках.
У Зяленскага запланаваныя сустрэчы з прэзідэнтам Еўрарады Шарлем Мішэлем, прэзідэнткай Еўрапарламента Рабертай Мецолай і з кіраўнікамі палітычных груп у Еўрапарламенце. Таксама адбудзецца сустрэча з Маркам Рутэ — генеральным сакратаром НАТА.
Зяленскі прэзентаваў «план перамогі»
У «плане перамогі» Зяленскага ёсць пункт аб няядзерным стрымліванні. Што гэта можа быць?
Міхаіл Падаляк расказаў, што ўтрымліваецца ў сакрэтных дадатках да «плана перамогі» Зяленскага
Прэм'ер Славакіі намякнуў на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне: навіны магчымыя ўжо заўтра
Каментары