У самым вялікім праваслаўным храме Украіны пабіліся вернікі дзвюх цэркваў
Свята-Міхайлаўскі сабор у Чаркасах — самы вялікі праваслаўны храм Украіны. Сёння за яго разгарнулася бойка паміж вернікамі дзвюх праваслаўных цэркваў — Праваслаўнай Царквы Украіны і падкантрольнай Маскоўскаму патрыярхату УПЦ.
Юрыдычна храм летам перадалі ад Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату да Праваслаўнай Царквы Украіны (ПЦУ). Але старыя гаспадары не пускалі новых у сабор.
Сённяшняя спроба стала пераможнай для прадстаўнікоў ПЦУ, але выглядала гэта, як той казаў, не па-хрысціянску.
Каментары