Усяго патроху11

Адзіная дачка футбаліста Бялькевіча амаль нічога не памятае пра бацьку. Нарадзілася ў Кіеве, а цяпер у Расіі рвецца на ТБ

Раман аднаго з найлепшых футбалістаў у гісторыі Беларусі Валянціна Бялькевіча і ўдзельніцы гурта «ВІА Гра» Ганны Седаковай скончыўся вяселлем у чэрвені 2004 года — спявачка на той момант была ўжо цяжарная. У снежні таго самага года яна нарадзіла дачку Аліну. Гэта адзінае дзіця, якое было ў вядомага спартсмена. «Трыбуна» даведалася, чым сёння жыве дачка Бялькевіча, якой хутка споўніцца 20.

Не захавала ўспамінаў пра бацьку

Шлюб Бялькевіча з Седаковай распаўся ў 2007-м. Было прынята рашэнне, што дачка застанецца жыць з мамай. Праз год Седакова расказала пра тое, як важна, каб у яе дачкі быў бацька.

«Разважыла, што мае амбіцыі, крыўды і перажыванні не маюць значэння. Важныя толькі адносіны паміж Валікам і дачкой. Заўсёды кажу яму, што ён можа бачыць Аліну ў любы час. Сама часам яму тэлефаную: «Яна па табе сумуе», — казала спявачка.

Пасля разводу футбаліст даў Седаковай дазвол на вываз дачкі за мяжу тэрмінам на адзін год. Спявачка тады збіралася пераязджаць у ЗША разам з новым мужам — прадпрымальнікам Максімам Чарняўскім.

«Перад іх ад'ездам у Амерыку Бялькевіч забраў Аліну да сябе ў Кіеў, надарыў ёй велізарныя пакеты з цацкамі і адзеннем. Было відаць, што дзіця ён любіў», — расказвала бабуля Чарняўскага.

Каб забраць дачку з сабой, Седакова папрасіла новы дазвол на вываз дзіцяці, але ўжо на тры гады — Бялькевіч пагадзіўся. У 2012-м спявачка павезла 7-гадовае дзіця за акіян і, як сцвярджала потым тая ж бабуля Чарняўскага, абарвала стасункі з беларусам.

Той нібыта некалькі разоў тэлефанаваў Аліне, пасля чаго Седакова памяняла нумар тэлефона. Бялькевіч звяртаўся ў лос-анджэлескі суд, але прайграў справу — да таго моманту не скончыўся трохгадовы тэрмін дазволу на вываз дачкі за мяжу. Да сваёй смерці ў жніўні 2014-га футбаліст больш так і не пабачыў Аліну.

У пачатку 2024-га дачка экс-гульца зборнай Беларусі дала інтэрв'ю, у якім расказала, што з дзевяці гадоў праз частыя гастролі маці жыла з няняй, аднак крыўды за гэта не трымае. А вось пра бацьку ўспамінаў практычна не захавала.

«Мама — гэта адзіны чалавек, які зарабляў на сям'ю. Ніколі побач не было бацькі, які дапамагаў бы. Да чатырох гадоў ён мне нешта гаварыў. На самай справе няма ні аднаго адкладзенага ўспаміну з бацькам. Памятаю, пасля іх разводу ён тэлефанаваў мне на дзень нараджэння, а потым перастаў. І потым неяк не фігураваў больш», — канстатавала Бялькевіч.

Маўчыць пра вайну на Радзіме

У інтэрв'ю ютуб-каналу «Жыццё-маліна» Аляксандр Хацкевіч расказваў, што Бялькевіч купіў і падарыў дачцэ кватэру ў Кіеве, тады як са сваёй другой жонкай Алесяй Бялькевіч жыў у іншых апартаментах. Менавіта праз другую кіеўскую кватэру пасля смерці Бялькевіча пачалася судовая цяганіна з Седаковай як законнай прадстаўніцай Аліны Бялькевіч.

Па выніку ў 2018-м украінскі суд стаў на бок спявачкі. Хацкевіч казаў, што не ведае, чым канкрэтна скончылася тая гісторыя, аднак не факт, што другая кватэра рэальна адышла дачцэ.

«Сёння Седакова, дзякуй Богу, не ўязная ва Украіну. Думаю, што Алеся сёння можа спаць спакойна ў сваёй кватэры», — у тым жа інтэрв'ю зазначыў Хацкевіч.

Седакова паслядоўна ігнаруе поўнамаштабнае ўварванне ў родную Украіну, якое пачалося 24 лютага 2022 года. Спявачка жыве ў чацвёртым шлюбе і актыўнічае ў расійскім шоу-бізнэсе, нягледзячы на ўкраінскі пашпарт. У верасні 2022-га Украіна ўвяла санкцыі супраць Седаковай.

Ніяк на вайну і абстрэлы роднага Кіева не рэагуе і Аліна Бялькевіч. Зрэшты, тры гады ў дзяцінстве яна пражыла ў Маскве. У 2020-м хадзіла на курсы для паступлення ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін на факультэт міжнароднага бізнэсу, але па выніку вярнулася ў ЗША, дзе скончыла школу. Пасля 12 гадоў вучобы Бялькевіч (сёння свабодна гаворыць па-руску і па-англійску) у траўні 2022-га выпусцілася з прыватнай падрыхтоўчай школы Норт-Бровард у Фларыдзе, дзе кошт года навучання дасягае 50 тысяч долараў. На выпускны дачкі прыйшла Седакова.

Тады ж паведамлялася, што дзяўчына будзе вучыцца міжнароднаму бізнэсу ў амерыканскім універсітэце. Праўда, няма ніякіх пацвярджэнняў, што гэтыя планы рэалізаваліся.

Круціла раман з расійскім гоншчыкам

Як і бацька, Аліна Бялькевіч не вельмі выстаўляе асабістае жыццё напаказ. Доўгі час у сацсетках дзяўчыны не было і намёку на сур'ёзныя стасункі, пакуль у ліпені 2022-га яна не выклала відэа, на якім цалуецца з маладым чалавекам. «З днём нараджэння, маё каханне», — такі быў подпіс да публікацыі.

Бойфрэндам на той момант 17-гадовай Бялькевіч аказаўся 22-гадовы расійскі гоншчык Аляксандр Вартанян. Хлопец жыве ў Маскве і з'яўляўся пілотам каманды ў гонках на трываласць SMP Racing, якая фінансуецца Барысам Ротэнбергам — алігарх праз сувязі з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

Некалькі месяцаў таму дзяўчына паведаміла, што ўжо не сустракаецца з гоншчыкам.

Жыве на два гарады

Цяпер Аліна Бялькевіч жыве на два гарады — Маскву і Бостан, дзе прыкладна пароўну праводзіць свой час. У сацсетках з'яўляюцца і здымкі з Маямі, дзе жыве Седакова.

У сакавіку 2024-га Аліна Бялькевіч у інтэрв'ю расійскаму падкасту не змагла канкрэтна адказаць на пытанне, чым яна займаецца. Кажа, што больш схіляецца да працы блогеркай, чаму спрабуе вучыцца.

«Я не лічу сябе вялікай блогеркай, таму што вельмі часта знікаю. У мяне з'яўляецца жаданне весці Instagram, потым яно знікае. Потым яно з'яўляецца», — расказала Бялькевіч.

Тэматыка старонкі ў Instagram c 38 тысячамі падпісчыкаў — лайфстайл, то-бок дзяўчына проста расказвае пра сваё штодзённае жыццё. Наконт супрацы або рэкламы ў запісе прапануюць патэлефанаваць менеджару на расійскі нумар.

У профілі Бялькевіч не пабачыш фатаграфій у дарагіх рэчах або з люксавых месцаў. Гэта яна тлумачыць выхаваннем маці, якая з дзяцінства ўтрымлівала дачку ў дастатку, але не прывучала да раскошы. Камфортней Бялькевіч жывецца за акіянам, чым у Маскве, дзе больш звяртаюць увагі на знешні выгляд.

Актыўна здымаецца ў расійскіх шоу

Аліна Бялькевіч даволі часта мільгае на расійскім тэлебачанні. Упершыню яна там з'явілася ў 2017-м, калі паўдзельнічала ў тэлешоў «Вакол свету падчас дэкрэта» на канале СТС. Вядоўцай праекта была Седакова.

Сутнасць шоў палягала ў тым, што спявачка разам са сваімі дзецьмі паказвала, дзе можна адпачыць з сям'ёй за мяжой. Падчас вандровак яны спрабавалі мясцовыя стравы, шукалі забавы, хадзілі ў госці да прадстаўнікоў незвычайных прафесій. Усяго выйшла восем выпускаў па 24 хвіліны, у якіх Седакова з дзецьмі пабывала ў Рыме, Барселоне, Мюнхене, Тэль-Авіве, Тбілісі, а таксама на Пхукеце, Крабі і Тэнерыфе.

У 2023-м таксама разам з мамай Бялькевіч паўдзельнічала ў праекце на ТБ-3 «Апошні герой. Застацца сям'ёй». Арганізатары запрасілі сем зорак, якія ўзялі з сабой як асобных удзельнікаў шоу па адным блізкаму сваяку — кагосьці з дзяцей або бацькоў. Здымкі праходзілі на трапічным востраве ў Тайландзе і для фіналістаў доўжыліся 30 дзён. 14 чалавек падзялілі на дзве каманды — «Тыгры» і «Сланы». Прычым апошніх ачоліла якраз Седакова, якая запрасіла да сябе ў кампанію дачку Аліну. Удзельнікі жылі дзікунамі і праходзілі розныя выпрабаванні, пасля якіх праводзілі адсеў з каманды, якая прайграла.

Бялькевіч пакінула праект ужо ў трэцім выпуску з дзесяці. На агульным сходзе дачку вядомага паўабаронцы вырашылі прыбраць пасля паразы «Сланоў» у тайскім футболе, які не мае нічога агульнага з класічным футболам. У ім удзельнікам неабходна было закідаць мячы рукамі ў кошык.

У верасні 2024-га на ТНТ выйшаў першы выпуск праекта «Першыя на вёсцы». Дзевяць удзельнікаў — у асноўным гэта маладыя блогеры — і тут выжываюць, але ўжо на вёсцы. Здымачная пляцоўка размяшчалася ў глухой вёсцы ў Ленінградскай вобласці. Пры гэтым арганізатары абяцалі, што праект будзе праходзіць у Дубаі. Сярод усіх удзельнікаў у Бялькевіч найменшая колькасць падпісчыкаў у сацсетках.

У пачатку першага выпуску Аліна Бялькевіч прызналася, што яе ўдзел — гэта спроба даказаць усім, што яна самастойная асоба, а не проста дачка знакамітай мамы.

Усіх удзельнікаў падчас здымак у жніўні пазбавілі гаджэтаў і адправілі займацца хатнімі абавязкамі сельскіх жыхароў. У канцы кожнага выпуску блогеры ладзяць сход і адкрытым галасаваннем вызначаюць у калектыве таго, хто выбывае. У пятым выпуску, апошнім на сёння, Бялькевіч заходзіла ў вальер з ваўком. Пакуль яна застаецца ў праекце.

Паралельна на канале «Пятніца!» ідзе другі сезон музычнага шоу «Сакрэтны артыст». У праекце на сцэну выходзяць не самі акцёры і музыканты, а іх невядомыя сваякі, якіх павінны пазнаць іншыя ўдзельнікі. У пятым выпуску Бялькевіч праспявала песню гурта Serebro «Зблытала». Пасля гэтага ў дзяўчыне разгадалі дачку Седаковай, знайшоўшы падабенства ў знешнасці.

«У першы раз Аліна спявае на сцэне, наогул спявае, уяўляеце? І вось так! Яна пайшла на гэта дзеля мяне. Аліна лепшая, дабрэйшая, разумнейшая, прыгажэйшая за мяне, і гэта велізарны гонар і гонар, што ў мяне такая неверагодная дачка. Найлепшая на свеце старэйшая сястра», — сказала пасля выступу дачкі Седакова.

Каментары1

  • Ё
    18.10.2024
    Хто ўсе гэтыя людзі ?

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Усе навіны →
Усе навіны

Ператворацца ў «цэглу»? Адзін з кітайскіх вытворцаў паабяцаў з 30 лістапада заблакаваць «шэрыя» аўто ў Беларусі11

Падобна, што ў Оршы сёлета «адмянілі» ўгодкі Уладзіміра Караткевіча1

Новым міністрам унутраных спраў Літвы можа стаць чалавек, які валодае беларускай мовай22

«НАТА наўмысна пастаўляла Украіне кроў, заражаную ВІЧ і гепатытам». Хто пусціў гэтую дэзу?1

Андрэй Пачобут застаецца ў памяшканні камернага тыпу Наваполацкай калоніі1

У Беларусь зноў прыедзе Пуцін8

У смерці дзяўчыны, якую ў Расіі нібыта загрызлі свінні, насамрэч падазраецца чалавек3

У Мінску з'явілася казачна прыгожая навагодняя лакацыя

Двое зняволеных зачалі дзіця, перадаючы сперму праз вентыляцыйную шахту6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Ціханоўская заклікала беларусаў пазбягаць выбараў і не пратэставаць

Галоўнае
Усе навіны →